Э́міль Фі́ла (; , Хропіне, Маравія — , ) — чэшскі мастак, мастацтвазнавец.

Біяграфія Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Празе (1903—1906). Выкладаў у Мастацка-прамысловай школе ў Празе. Прадстаўнік антыфашысцкага кірунку ў чэшскім мастацтве 1930-х гадоў. У 1939—1945 гадах зняволены ў канцлагер.

Творчасць У творах звяртаўся да прыёмаў экспрэсіянізму і кубізму, якія вылучаюцца фарбавай экспрэсіяй, драматызмам, алегарычнасцю: «Фашызм» (1937), «Барацьба льва з быком» (1938), «Будзе вайна, будзе…» (1939), «Бухенвальд» (1947). Аўтар серый, кампазіцый «Балады» (1939), нацюрмортаў (1947—1948), пейзажаў «Чэшскае міжгор'е» (1949—1952).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вязні канцэнтрацыйных лагераў Катэгорыя:Мастакі Чэхіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Чэхіі