Фіш (, ) — рака на паўднёвым захадзе Афрыкі. Найдаўжэйшая рака ў межах Намібіі.

Даўжыня — 650 км. Расход вады — 0,48 м³/с.

Рака Фіш бярэ пачатак у гарах Наўклуфт каля горада Марыенталь. У верхняй частцы рэчышча пабудавана дамба і ўтворана прэснаводнае вадасховішча. У сярэдняй плыні цячэ праз густа населеныя тэрыторыі. Вада ракі Фіш актыўна выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы і забеспячэнні пітной вадой насельніцтва Намібіі. Упадае ў раку Аранжавая. Апошнія 160 км цячэ праз каньён, адзін самых буйных у свеце. Тэрыторыя каньёна ўваходзіць у склад нацыянальнага парка Аі-Аіс Рыхтэрсвельд.

Спасылкі Fish River Canyon Namibia — Food and Agriculture Organization

Катэгорыя:Рэкі Намібіі