Валянцін Грэф Ба́кфарк, або Ба́лінт Ба́кфарк (; жнівень 1506 або 1507, г. Брашо, Трансільванія (цяпер , Румынія) — 13 або ) — кампазітар і лютніст эпохі Адраджэння. Значную частку жыцця правёў у Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія Напачатку працаваў у Трансільваніі, Францыі і, магчыма, у Італіі. 3 12 чэрвеня 1549 прыдворны лютніст вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста. Пасля смерці Барбары Радзівіл выехаў у Каралявец да герцага Альбрэхта, які выдаткаваў пенсію для яго жонкі Кацярыны з Нарбутаў і дзяцей.

У час гастроляў Бакфарка па Еўропе у Ліёне ў 1553 годзе выйшаў яго першы друкаваны збор твораў. У 1554—1565 гадах жыў і працаваў у Вільні, падрыхтаваў другі збор твораў, прысвечаны Жыгімонту Аўгусту (выдадзены ў Кракаве). У 1560-х гадах было выкрыта, што Бакфарк шпіёніў і інфармаваў пра сітуацыю пры польскім каралеўскім двары герцага Прусіі Альбрэхта. У сувязі з гэтым страціў давер і заступніцтва караля, яго дом у Вільні ў 1566 годзе быў знесены, а сам ён збег у Познань, а затым у Вену.

3 1566 жыў пры імператарскім двары ў Вене, потым у Венгрыі. У 1571 годзе пераехаў у Падую, дзе працаваў да сваёй смерці.

Творчасць Творчасць Бакфарка — адно з найвялікшых дасягненняў еўрапейскай лютневай музыкі XVI ст. Віртуознае валоданне тэхнікай ігры на лютні Бакфарк выкарыстоўваў пры стварэнні фантазій, рычэркараў, у тым ліку складаных поліфанічных кампазіцый, транскрыпцый сачыненняў аўтарства іншых кампазітараў эпохі. У сваіх творах ён рэалізоўваў цэласныя архітэктанічныя канцэпцыі, у якіх спалучаліся фармальныя элементы позняга матэта з песеннымі, характэрнымі для канцоны і мадрыгала.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта Катэгорыя:Кампазітары XVI стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары Венгрыі Катэгорыя:Музыканты паводле алфавіта Катэгорыя:Музыканты XVI стагоддзя Катэгорыя:Музыканты Венгрыі Катэгорыя:Музыканты Аўстрыі Катэгорыя:Памерлі ад чумы Катэгорыя:Лютністы Венгрыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брашове Катэгорыя:Памерлі ў Падуі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1500-я гады Катэгорыя:Музыканты Сярэдневякоўя Катэгорыя:Музыканты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці Вільні