Аварыя на алюмініевым заводзе ў Венгрыі — экалагічная катастрофа, якая адбылася 4 кастрычніка 2010 года на буйным заводзе Ajkai Timfoldgyar Zrt па вытворчасці алюмінію ў раёне горада Айка, за 160 кіламетраў ад Будапешта. У выніку выбуху на заводзе была разбурана плаціна, якая стрымлівала рэзервуар з таксічнымі адходамі. Такім чынам, адбылася ўцечка прыблізна 1,1 мільёна кубаметраў таксічнага рэчыва — чырвонага шламу. У выніку прарыву плаціны затопленымі апынуліся тэрыторыі трох абласцей (Веспрэм, Ваш і Дзьёр-Мошан-Шопран). У раёне бедства венгерскімі ўладамі было абвешчана надзвычайнае становішча. Станам на 5 лістапада ахвярамі аварыі сталі дзесяць чалавек.Умер десятый пострадавший при разливе шлама в Венгрии Агульная колькасць пацярпелых у выніку разліву ядахімікатаў перавысіла 140 чалавек.Власти Венгрии опасаются повторного разлива ядохимикатов — Аргументы и Факты

220px|thumb|left|Спадарожнікавая фатаграфія разліва

Храналогія

4 кастрычніка ў 12:25 па мясцовым часе адбыўся прарыў плаціны на буйным заводзе Ajkai Timfoldgyar Zrt па вытворчасці алюмінію ў раёне горада Айка. У выніку разбурэння плаціны адбылася ўцечка прыблізна каля 700 тысяч кубаметраў таксічнага рэчыва — чырвонага шламу.

7 кастрычніка аналізы венгерскай Службы па кантролі за воднымі рэсурсамі паказалі перавышэнне нормы шчолачы ў Дунаі, што стварыла пагрозу ўсёй экасістэме ракі.«Красный шлам», разлившийся после аварии в Венгрии, достиг Дуная

9 кастрычніка венгерскія ўлады пачалі эвакуацыю жыхароў пацярпелага горада Колантар у сувязі з пагрозай паўторнага разліва адходаў. Спецыялісты асцерагаліся, што рэзервуар, адкуль адбылася ўцечка, будзе працягваць разбурацца.

11 кастрычніка глава камітэта па ахове навакольнага асяроддзя Венгрыі Золтан Ілеш заявіў, што паўторны разліў ядахімікатаў непазбежны.Венгрия: повторный прорыв красного шлама неизбежен — Статья на РБК-Украина

12 кастрычніка парламентам было прынята рашэнне пра нацыяналізацыю кампаніі MAL Zrt, які валодае камбінатам.Парламент Венгрии проголосовал за национализацию компании MAL Zrt | Опасная зона | Экология Усім пацярпелым выплачана кампенсацыя.Полиция задержала директора венгерской MAL Zrt | Экономический фактор | Экология

14 кастрычніка суд Венгрыі не змог прад'явіць абвінавачанні ўзятаму раней пад варту главе кампаніі, у якой адбылася ўцечка, Золтану Баканьі.Новости Украины proUA.com — Суд Венгрии не смог выдвинуть обвинения главе компании, с завода которой вытекли токсичные отходы

16 кастрычніка 2010 года завод аднавіў працу. Эвакуіраваныя жыхары сталі вяртацца дамоў.В Венгрии заработал завод, где произошла экологическая катастрофа :: Общество :: Top.rbc.ru

Спасылкі

Катэгорыя:2010 год у Венгрыі Катэгорыя:Кастрычнік 2010 года Катэгорыя:Падзеі 4 кастрычніка Катэгорыя:Катастрофы ў Венгрыі Катэгорыя:Катастрофы 2010 года