Э́ндрэ Ге́лерт (; ,  — ) — венгерскі рэжысёр. Народны артыст Венгрыі (1954). Лаўрэат Прэміі імя Л. Кошута 1950, 1953.

Біяграфія Скончыў у 1935 годзе Тэатральную акадэмію. З 1946 года прафесар Тэатральнага інстытута. У 1945—1960 вядучы рэжысёр Нацыянальнага тэатра.

Творчасць Заснавальнік венгерскай рэалістычнай школы рэжысуры, паслядоўнік К. С. Станіслаўскага.

Сярод пастановак: «Панскае баляванне» Ж. Морыца (1948), «Трагедыя чалавека» І. Мадача (1955), «Рэвізор» М. Гогаля (1951), «Дзядзька Ваня» А. Чэхава (1952).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Фаркашрэці Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кошута Катэгорыя:Народныя артысты Венгрыі Катэгорыя:Выпускнікі Будапешцкай акадэміі тэатра і кіно Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра (Будапешт)