Rupicapra rupicapra tatrica - падвід серны. Прадстаўнікі падвіду жывуць у горным масіве Татры, які знаходзіцца ў Славакіі і Польшчы, а таксама ў Нізкіх Татрах у Славакііі.

Арэал і папуляцыя Падвід насяляе ва ўсіх частках Татраў: Заходнія Татры (Славакія і Польшча) і Усходнія Татры, якія складаюцца з : Высокіх Татраў (Славакія і Польшча) і Бельянскіх Татраў (Славакія), у абодвух краінах гэтыя тэрыторыі знаходзяцца пад абаронаю нацыянальных паркаў. Станам на 2006 год у межах Татранскага нацыянальнага парка (Славакія) пражывала 371 сернаў, з якіх 72 былі маладыя асобіны, а ў Татранскім нацыянальным парку (Польшча) — 117 сернаў, з якіх 27 былі маладымі асобінамі. Станам на 2010 год папуляцыя аднавілася да 841 асобіны, з якіх 74 былі ягняты, 699 (57 ягнятаў) у Славакіі і 142 (17 ягнятаў) у Польшчы, што амаль дасягнула піка папуляцыі па стане на 1964 год, калі больш за 900 сернаў былі заўважаныя ў Татрах.

З-за праблем выжывання падвіду ў яго натуральным арэале, з 1969 по 1976 гады яны былі штучна разведзены ў Нізкіх Татрах, размешчаных на поўдзень ад Татраў. На сённяшні дзень колькасць сернаў, якія пражываюць у Нацыянальным парку Нізкія Татры складае каля 100 асобін

Дынаміка папуляцыі падвіду ў Татрах, без уліку папуляцыі Нізкіх Татраў. Год 1997 1998 1999 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010 2011 2012 2013 Папуляцыя 352 200 162 160 205 333 345 422 486 488 532 701 720 841 929 1096 1186

Зноскі

Спасылкі Червоний Список Міжнародного Союзу Охорони Природи. МСОП: Rupicapra rupicapra tatrica (Tatra chamois) — Тварини під загрозою зникнення. Поштова марка присвячена Козиці татранській  — Видана Поштою Словаччини (Slovak Post).

Катэгорыя:Пустарогія