Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Жолкіна Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудавана ў 1996 г. на месцы знішчанай пад час ВАВ драўлянай царквы 19 ст.
Архітэктура Вырашана прамавугольным зрубам пад вальмавым дахам, завершаным па ўскрайках цыбулепадобнымі купаламі. Галоўкай завершаны пакаты шатровы дах далучанай да фасада двух'яруснай чатырохграннай званіцы. Ход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Алтарная частка вырашана пяцігранным апсідным прырубам.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Жолкіна Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1996 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі