Высокае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 1 км на паўночны ўсход ад возера Бярэжа, у басейне ракі Дзісна.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,28 км, найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.

Размешчана на балоце Мох, у межах ландшафтнага заказніка «Ельня». Берагі забалочаныя, тарфяністыя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна