Царква Святой Ганны — праваслаўны храм у в. Загор'е Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 1861 г. з дрэва. Прыпісаная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры макаўкай. Фасад вырашаны чатырохслуповай тэрасай пад трохвугольным франтонам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Катэгорыя:Загор’е (Турэцкі сельсавет) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Карэліцкага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Ганны Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1861 год у Беларусі