Эдуард Ві́льдэ (; ) — эстонскі пісьменнік.
Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1865 года ў Пудыверэ. У 1875—1882 гадах вучыўся ў Таліне ў павятовым вучылішчы. З 1883 года працаваў журналістам у розных эстонскіх і нямецкіх газетах у Таліне, Тарту і Рызе.
У 1890—1892 гадах жыў у Берліне. У 1896 годзе жыў у Маскве, дзе падтрымліваў сувязь з марксісцкімі кружкамі латышскіх студэнтаў. Прымаў удзел у рэвалюцыйным руху 1905 года, вымушаны быў эміграваць у Фінляндыю, дзе выдаваў палітычны сатырычны часопіс «Шыбеніца» (1906), які тайна распаўсюджваўся ў Эстоніі. Затым эміграваў у Данію, жыў у Капенгагене. Паездка ў ЗША ў 1911 годзе дала пісьменніку матэрыял для зборніка сатырычных фельетонаў «Усмешкі».
Вярнуўся на радзіму пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. Уступіў у эстонскую сацыял-дэмакратычную партыю. У даваеннай Эстоніі займаўся галоўным чынам выданнем збору сваіх сачыненняў.
Памёр 26 снежня 1933 года ў Таліне. Перад смерцю звярнуўся з заклікам да эстонскага народа, заклікаючы яго да актыўнай барацьбы супраць фашызму. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках.
Творчасць Раннія творы — бытавыя, пераважна гумарыстычныя, апавяданні-фельетоны. Аўтар гістарычнай трылогіі «Вайна ў Махтра» (1902), «Калі сяляне з Аніл наведалі Талін» (1903), «Прарок Мальтсвет» (1905—1908) пра сялянскі рух 1850—1860-х гадоў у Эстоніі. Псіхалагічны раман «Малочнік з Мяэкюлы» (1916), апавяданні і нарысы (зборнік «Усмешкі», 1913), драма «Няўлоўны цуд» (1912), камедыя «Дамавік» (1913) і іншыя вызначаюцца драматызмам канфліктаў, напружанасцю дзеяння, эмацыянальнасцю мовы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі