А́ўгуст Кі́цберг (, да 1863 года Аўгуст Кіц, ; , воласць Лаатрэ, Вільяндзіскі павет, Эстонія — , , Эстонія) — эстонскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нацыянальнай драматургіі.
Біяграфія Да 1863 года Аўгуст Кіцберг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласці Аб’я, літаратурную дзейнасць пачаў у 1874 годзе. Пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 годзе пераехаў у Тарту, дзе працаваў у газеце Postimees. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцберга з тэатрам Ванемуйнэ.
Творчасць У ранніх апавяданнях і п’есах вясковай тэматыкі выявілася яго рамантычна-рэалістычнае светаўспрыманне. У драматычных творах «У віхуры вятроў» (1906), «Хітры Антс і Нячысцік» (паст. 1907), «Бог каліты» (1915), «Лаўрытс» (1919, паст. пад назвай «Чырвоны певень», 1959), трагедыі «Пярэварацень» (паст. 1911), камедыі «Пракляты хутар» (1923), накіраваных супраць сацыяльнай несправядлівасці, разбуральна-згубнай улады грошай, прапаведаваў ідэю маральнага самаўдасканалення. Аўтар зборніка «Вясковыя апавяданні» (кн. 1—5, 1915—1921).
Ушанаванне памяці
У 1990 годзе ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбергу пастаўлены помнік. На радзіме пісьменніка дзейнічае яго дом-музей.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільяндзімаа Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Эстоніі