Ю́хан Лійв (; 30 красавіка 1864, воласць Алатсківі, цяпер Тартускі павет, Эстонія — 1 снежня 1913, Кавасту-Коаза, Тартускі павет, ) — эстонскі пісьменнік; папярэднік крытычнага рэалізму ў эстонскай літаратуры.
Творчасць Друкаваўся з 1885 года. Папулярнасць яму прынеслі зборнікі «Дзесяць апавяданняў», аповесць «Зязюля з Кякімяэ» (абодва 1893). Празаічныя творы «Паветка» (1894), «Дачка чараўніка» (1895) і інш. скіраваны супраць сацыяльнай несправядлівасці, класавага размежавання сялянства. Аўтар зборнікаў «Вершы» (1909), кніжных мініяцюр «З глыбінь жыцця» (1910), адметных спалучэннем элементаў рамантызму і рэалізму, мастацкай вобразнасцю.
Пераклады На беларускую мову асобныя творы Лійва пераклаў А. Грачанікаў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Эстоніі Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Пахаваныя ў Эстоніі Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Эстонскамоўныя паэты