Порт Таліна () — найбуйнейшая партовая арганізацыя ў Эстоніі. Улічваючы пасажырскі і грузавы абарот, гэта адзін з найбуйнейшых портаў Балтыйскага мора. Талінскі марскі порт з’яўляецца дзяржаўнай карпарацыяй, якая складаецца з пяці портаў: Порт Старога горада, ці Талінскі пасажырскі порт — асноўны пасажырскі порт у Таліне, размешчаны ў цэнтры горада, адзін з найболей загружаных пасажырскіх портаў Балтыйскага мора. Мууга — найбуйнейшы грузавы порт Эстоніі, размешчаны ў 13 км на паўночны ўсход ад Таліна. Порт Пальясаарэ — невялікі грузавы порт у Таліне. Паўднёвы порт Палдыскі — грузавы порт у Палдыскі, у 40 км на захад ад Таліна. Порт Саарэмаа — порт на востраве Саарэмаа. Грузаабарот порта ў 2015 годзе скараціўся на 20 % да 20 мільёнаў тон у сувязі з запускам тэрміналаў канкуруючага расійскага порта Усць-Луга.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Парты Балтыйскага мора Катэгорыя:Эканоміка Таліна Катэгорыя:1992 год у Таліне