«Заятуля́к і Хыўхылу́» () — башкірскі эпас (кубаір). Адзін з ранніх помнікаў эпічнай творчасці башкірскага народа.
У эпасе «Заятуляк і Хыўхылу» апавядаецца пра каханне Заятуляка і Хыўхылу. Як і ў старажытных эпасах «Урал-батыр» і «Акбузат», дзеянне разгортваюцца не толькі на зямлі, але і ў фантастычным падводным свеце. Падзеі ў паданні разгортваюцца ў эпічна-казачным плане.
Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Эпічныя творы Катэгорыя:Башкірская міфалогія Катэгорыя:Башкірскі эпас