Людвіно́ва, таксама Людзвіна́вас () — мястэчка ў Мар’ямпольскім самакіраванні Мар’ямпольскага павета Літвы, на рацэ Шашупа. Адміністрацыйны цэнтр Людвіноўскай сянюніі.

Месціцца за 10 км на поўдзень Мар’ямполя. Згодна з сучаснай афіцыйнай літоўскай класіфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датуюцца XVIII ст., тады паселішча ўваходзіла ў склад Пунскага староства Ковенскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1715 годзе тут збудавалі драўляны касцёл. У 1719 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст II надаў паселішчу Магдэбургскае права і статус мястэчка. 10 кастрычніка 1791 года кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Людвінову герб з выявай «Пагоні» і Генія, што трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — шалі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Людвінова апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, пазней у Царстве Польскім і па скасаванні аўтаноміі ў Расійскай імперыі.

З 1918 года ў складзе Літвы.

Славутасці Касцёл Святога Людвіка (1918)

Вядомыя асобы Пятрас Вайціекунас (нар. 1953) — літоўскі палітык і дыпламат

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Людвиново //

Спасылкі