Міжнародны гандбольны турнір чэмпіёнаў Добая () — клубны таварыскі міжнародны турнір па гандболе сярод мужчынскіх камандаў, які праходзілы штогод у горадзе Добай, Рэспубліка Сербская, Боснія і Герцагавіна.

Правілы спаборніцтваў У турніры штогод бяруць удзел восем клубаў, сталым удзельнікам з'яўляецца мясцовы гандбольны клуб «Слога», тады як сем іншых удзельнікаў прыязджаюць па адмысловым запрашэнні, што выдаецца арганізатарамі. Каманды падзяляюцца на дзве групы, дзе кожная па чарзе гуляе з кожнай: каманды, якія занялі першыя месцы ў групах каманды адразу выходзяць у фінальную стадыю, тым часам як каманды, што размясціліся на другіх пазіцыях, змагаюцца за трэцяе месца. На матчах працуюць суддзі міжнароднай і федэральнай катэгорый. Прызёры турніру атрымваюць грашовую ўзнагароду, у апошнія гады яно складала 15 тыс. еўра за першае месца, 10 тыс. еўра за другое месца і 5 тыс. еўра за трэцяе месца. Дадаткова агаданы прызы самаму каштоўнаму гульцу турніру, прыз лепшаму брамніку, прыз лепшаму бамбардзіру, прыз за чыстую гульню.

Спасылкі Балкан хендбал Татран освојио турнир у Добоју 2013.

Катэгорыя:Гандбол у Босніі і Герцагавіне Катэгорыя:Добай Катэгорыя:Гандбольныя спаборніцтвы