Ландгаўз () — будынак у Грацы, размешчаны ва за гарадской ратушай. Помнік архітэктуры рэнесансу. Пабудаваны ў сярэдзіне XVI стагоддзя па праекце італьянскага архітэктара .

Архітэктура

Фасад Ландгаўза, які нагадвае па сваім стылі афармлення фларэнційскія палацца, выходзіць на вуліцу (), якая пачынаецца ад паўднёва-ўсходняга боку Галоўнай плошчы.

Ландгаўз уяўляе сабой архітэктурны комплекс з некалькіх пабудоў рознага часу, Даменіка дэль Аліа спраектаваў толькі яго самы знакаміты Галоўны корпус (), да якога з захаду з боку вуліцы Шмідгасэ () прылягае больш ранні корпус пачатку XVI стагоддзя з двума малымі ўнутранымі дварамі. Малы корпус носіць назву Корпус Рыцарскай залы (). Тут у Рыцарскай зале на другім паверсе дагэтуль праходзяць пасяджэнні . Першапачаткова сцены залы ўпрыгожвалі роспісы з гербамі, на змену якім у XVIII стагоддзі прыйшла дэкарацыя стука з выявамі знакаў задыяку. З паўночнага боку праз пераходнае крыло сярэдзіны XVII стагоддзя да Галоўнага корпуса Ландгаўза прылягае Арсенал.

Вялікі ўнутраны двор Ландгаўза аформлены з поўначы, усходу і поўдні трохпавярховымі аркадамі. Прычым аркада, якая замыкае двор з паўднёвага боку мае скразныя аркі. Аркі ва ўсіх трох паверхах упрыгожаны аднолькава — простымі пілястрамі тасканскага ордара, таму двор успрымаецца як адзінае цэлае і пры гэтым выглядае стрымана і ўрачыста.

Каля заходняй сцяны, адзінай не ўпрыгожанай аркадамі, размешчана каменная студня 1590 года, пад ажурным бронзавым купала, сплеценага з мудрагелістых перапляценняў лісця, у якім жывуць маленькія пуці і русалкі. У паўночна-заходнім вугле двара размешчана капэла, якая нагадвае па сваім знешнім выглядам невялікую вежку пад купалам. Яе стварылі ў 1630 годзе з пераробленай лесвічнай вежы і асвяцілі ў гонар Унебаўзяцця Дзевы Марыі. У Вялікім унутраным двары часта праходзяць розныя прыёмы, канцэрты і нават паказы фільмаў пад голым небам.

Спасылкі

Ландгаўз (Landhaus)

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Граца Катэгорыя:Славутасці Граца Катэгорыя:Унутраны горад (Грац) Катэгорыя:Збудаванні Аўстрыі ў стылі рэнесанс Катэгорыя:З’явіліся ў XVI стагоддзі