Іосіфаўская царква — праваслаўны храм у аг. Іжа Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Мае прыпісную капліцу Свяціцеля Мікалая Цудатворцы у в. Каралеўцы.

Гісторыя Праваслаўная царква ў Іжы існавала ўжо ў XVI ст., з XVII стагоддзя апынулася ва ўладанні Віленскай капітулы і стала ўніяцкай. Паступова ў XIX ст. Кішчанская царква, як і адпаведная вёска (Іжа-Кішчанская) па найменаванні войтаўства стала звацца Іжскай. Пасля 1839 года, з далучэннем Уніяцкай Царквы да Рускай праваслаўнай, храм у Іжы (1774 года пабудовы) пераабсталявалі і асвяцілі пад тытулам Святога Іосіфа АбручнікаСтэфан Рыгоравіч Касяк — Старэйшы настаўнік Шчучынскай прыходскай вучэльні // Касяк — генеалагічныя пошукі продкаў. У пачатку XX ст. будынак царквы значна нахіліўся на паўночны бок. Епархіяльныя архітэктары ў 1903 і 1908 гг. палічылі яе зусім непрыгоднай для богаслужэння, але храм яшчэ дзейнічаў не менш дзесяці гадоў. Пасля Першай сусветнай вайны, у складзе Польскай рэспублікі, з 1922 г. на месцы старога храма распачалося будаўніцтва новай драўлянай царквы. З мэтай аднаўлення ўніяцтва і пераманньвання праваслаўнай паствы ў каталіцызм, царкву паставілі алтаром на захад. Але прыхаджане адразу запрацівіліся такой палітыцы і святар Ружыцкі, што вёў будаўніцтва да 1929 г. быў вымушаны аставіць прыход.

Пабудаваная ў 1922—1929 гг., пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, у 1963 годзе царква была закрыта. Пэўны час памяшканне храма пуставала, пасля выкарыстоўвалася пад збожжасховішча калгаса «Рассвет», пазней — калгасны музей. З 1989 года пачалося адраджэнне храма і ўжо ў лютым 1990 г. царква была асвечана наноў. З 2002 па 2004 гг. па блаславенні Патрыяршага Экзарха Філарэта праводзілася рэканструкцыя купалоў, храм набыў новы від.

Настаяцелі 1832—1847 Іаан Кузьміч Снітка 1864—1881 Адам Фаміч Андрушкевіч 1881—1903 Мацей Міхайлавіч Клонскі 1903—1917 Мікалай Пятровіч Краснікаў ? — да 1946 Антон Кірык, Вікенцій Станкевіч, Іаан Скопец, айцец Карэлы 1950 — 1960-ыя гг. Барыс Стаднікаў 1989—1998 Алег Васільевіч Столяр 1998—2000 Віктар Мікалаевіч Разановіч 2000—2012 Вячаслаў Валянцінавіч Вабішчэвіч 2013 — Аляксандр Чарняк

Архітэктура Твор архітэктуры ў стылізаваных формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX ст. Трохчастковую кампазіцыю фарміруюць трох’ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда. двухсхільны дах завершаны па цэнтры высокім цыліндрычным барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Папярэдні храм з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства з асацыяцыйнымі рысамі гатычнай архітэктуры. Вертыкальнасць кампазіцыі надавалі бакавыя чацверыковыя вежы франтальнага фасада, высокі франтон двухсхільнага даху паміж імі, вертыкальная шалёўка фасадаў і вежаў, прапарцыянальныя суадносіны вышыні зруба і даху (1:1). Строгасць і выразнасць будынка былі абумоўлены адсутнасцю дэкору. Адзінай пластычнай формай з’яўляліся цыбулепадобныя галоўкі над сферычнымі купаламі вежаў. Перад царквой стаяла мураваная брама ў выглядзе 2 адасобленых пілонаў, 1-ы ярус якіх меў арачны праход, 2-і — адкрытую слуповую галерэю-званіцу пад вальмавым гонтавым дашком.

Літаратура

Спасылкі

Царква Святога Іосіфа (Іжа) на сайце Маладзечанскай епархіі

Катэгорыя:Храмы Маладзечанскай епархіі Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Храмы Святога Іосіфа Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Вілейскага раёна Катэгорыя:Іжа Катэгорыя:1929 год у Беларусі