thumb thumb|right|Часткі гістарычнага Ціроля Ціроль (; ; ) — гістарычная вобласць у Цэнтральнай Еўропе ва ўсходняй частцы Альпійскіх гор, якая ўключае федэральную зямлю Ціроль у складзе Аўстрыі і аўтаномныя правінцыі Паўднёвы Ціроль і Трэнціна ў Італіі.

З межамі гістарычнага Ціроля практычна цалкам супадаюць межы еўрарэгіёна Ціроль-Паўднёвы Ціроль-Трэнціна.

Дагістарычны перыяд Ціроль населены з часоў мезаліту, аднак асабліва масавы прыток насельніцтва пачаўся ў эпоху неаліту. Да часоў неаліту адносяцца рэшткі Эцы — «ледзянога чалавека», змёрзлага ў Альпах.

У эпоху бронзавага веку ў Ціролі дамінавала культура Лаўген-Мелаўн, якая зведала ўплыў культуры палёў пахавальных урнаўTyrol — Embassy of Austria — Washington D.C. . У рымскі перыяд гэта культура пераможана рэтамі, якія дамінавалі ў Ціролі да заваявання іх рымлянамі.

Антычнасць Цірольскія землі ўвайшлі ў склад Рымскай імперыі ў 15 годзе да н.э. у выніку паходаў Друза і Тыберыя. Яны былі ўключаны ў склад правінцыі Рэцыя (часткова ў правінцыю Норык).Советская историческая энциклопедия. Т. 14: ТААНАХ-ФЕЛЕО. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973. С. 234. У перыяд рымскага панавання Ціроль заставаўся даволі слаба закрануты цывілізацыяй з-за горнага характару рэгіёна. Аднак і тут былі заснаваны рымскія паселішчы: Трыдэнтум (Трэнта), Эніпанс (Інсбрук). Вялікае значэнне мела дарога праз Брэнерскі перавал з Італіі ў даліну Дуная і Аўгусту Віндэлікорум (Аўгсбург). У гэты перыяд у Ціролі пачалася распрацоўка радовішчаў металаў у Альпах.

У 233 годзе ў Рэцыю ўварваліся алеманы, якія рассяліліся на правах федэратаў у паўночнай частцы Ціроля. Пры Дыяклетыяне Рэцыя была падзелена на дзве правінцыі, прычым большая частка цірольскіх зямель адышла да правінцыі Рэцыя II з цэнтрам у Аўгусце Віндэлікоруме.

У IV стагоддзі на тэрыторыі Ціроля пачало распаўсюджвацца хрысціянства; тады ж былі заснаваны біскупствы. У IV стагоддзі войны рымлян з германцамі аднавіліся. Алеманы разрабавалі Рэцыю, а пасля падзення ў 476 годзе Рымскай імперыі Ціроль быў уключаны спачатку ў дзяржаву Адаакра, а з 493 года — Остгоцкага каралеўства Тэадорыха Вялікага.

З сярэдзіны VI стагоддзя Ціроль перайшоў пад уладу лангабардаў. Аднак улада гэтых дзяржаў у рэгіёне была вельмі слабая. Гэтым скарысталіся бавары і часткова славяне (славенцы), якія засялілі поўнач і поўнач-усход Ціроля, аднак яго паўднёвая частка заставалася пад уладай лангабардаў.

Сярэднявечча Ціроль пад уладай біскупаў З уключэннем Ціроля ў склад Баварскага герцагства рэгіён падвергся актыўнай германізацыі і хрысціянізацыі. Раманізаванае насельніцтва было выцеснена ў горы і захавалася дагэтуль як носьбіты рэтараманскай і ладзінскай моў. Місіянеры, Калумбан і ірландскія манахі VIII стагоддзя, забяспечылі прыняцце мясцовым насельніцтвам хрысціянства. Былі заснаваны некалькі манастыроў і біскупстваў (Брыксен (901 год); Трыдэнт (1027 год)). З канца VIII стагоддзя Баварыя ўвайшла ў склад франкскай імперыі Карла Вялікага.

У перыяд франкскага панавання ў Ціролі хутка ўзмацніліся царкоўныя феадалы, у выніку чаго да сярэдзіны XI стагоддзя практычна ўся тэрыторыя вобласці апынулася пад уладай двух біскупстваў: Брыксена (паўночны Ціроль) і Трыдэнта (паўднёвы Ціроль). Біскупы валодалі поўным імунітэтам на тэрыторыі сваіх уладанняў і не падпарадкоўваліся свецкім уладам. Дзякуючы кантролю над Брэнерскім перавалам Брыксен і Трыдэнт сталі важнымі саюзнікамі германскіх каралёў у іх барацьбе за падпарадкаванне Італіі. У адказ каралі актыўна падтрымлівалі ўладу біскупаў і часта даравалі ім землі і розныя прывілеі.Catholic Encyclopedia (1913)/Diocese of Brixen.Catholic Encyclopedia (1913)/Trent

Герцагі Меранскія і ўтварэнне Цірольскага графства

Свецкія феадалы Ціроля першапачаткова былі вельмі слабымі і знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад біскупаў. Завяршэнне барацьбы за інвестытуру ў пачатку XII стагоддзя і звязанае з ім узмацненне ўплыву Папы Рымскага вымусілі імператараў пачаць шукаць апору сярод свецкіх феадалаў. Гэта спрыяла стварэнню першых досыць трывалых графстваў на тэрыторыі Ціроля. Першымі былі графы Андэкскія, чые ўладанні знаходзіліся ў заходняй Баварыі, Франконіі і ў даліне Іна. Ім удалося атрымаць у лен ад біскупаў і імператара значныя зямельныя ўладанні ў паўночным і паўднёвым Ціролі, што дазволіла Андэксам усталяваць свой кантроль над рэгіёнам. У 1182 годзе Бертольд IV атрымаў тытул герцага Меранскага і ўладу над прыморскімі рэгіёнамі Істрыі і Далмацыі. Ён і яго пераемнікі далучылі да сваіх уладанняў Істрыю, Франш-Кантэ і Фрыўлі.

Менавіта Андэксы заснавалі Інсбрук і даравалі яму гарадскія правы (1237), што дазволіла гораду хутка стаць сталіцай усяго Ціроля. Усеўладдзе біскупаў у рэгіёне было ліквідавана. Аднак у 1248 годзе са смерцю Атона II мужчынская лінія Андэкскай дынастыі згасла. Паводле пагаднення 1241 года яго ўладанні ў рэгіёне перайшлі да Альбрэхта III, кіраўніка невялікага графства, названага па імі замка Ціроль недалёка ад Мерана.

Цірольскае графства ўзнікла ў сярэдзіне XI стагоддзя і першапачаткова было цалкам падпарадкавана біскупам Брыксена. Паступова, аднак, графы Ціроля падпарадкавалі сабе значныя землі, галоўным чынам, у паўночнай частцы вобласці. Дзякуючы саюзу з герцагамі Меранскімі ім удалося істотна ўмацаваць сваё становішча і да сярэдзіны XIII стагоддзя ўсталяваць свой кантроль над Брыксенскім біскупствам. Графы Ціроля, такім чынам, валодалі правамі фогтаў (асоб, якія валодалі правамі апякунства ў свецкіх і судовых справах мясцовага духавенства) у дачыненні да біскупаў Брыксена і Трыента (Трэнта). Далучэнне ўладанняў Андэксаў у 1248 годзе прывяло да таго, што большая частка Ціроля была аб’яднана пад уладай графаў Цірольскіх. Гэта дало штуршок да паскарэння эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны. Інсбрук стаў буйным горадам, найважнейшым гандлёвым цэнтрам на шляху з Італіі ў Баварыю. З 1253 года ў Цірольскім графстве ўсталявалася Гарыцкая дынастыя, прадстаўнікі якой з’яўляліся вернымі саюзнікамі Габсбургаў. У 1286 годзе Мейнхард II атрымаў ад імператара Рудольфа I Габсбурга Карынтыю і Крайну і атрымаў тытул герцага Карынтыйскага.

Усталяванне дынастыі Габсбургаў 180px|thumb|Карыкатурны партрэт Маргарыты, графіні Ціроля, пэндзля Квенціна Масейса, 1525—1530

Пасля смерці ў 1335 годзе графа Генрыха II яго ўладанні былі падзелены паміж Габсбургамі, якія атрымалі Карынтыю і Паўднёвы Ціроль, і Вітэльсбахамі, якія атрымалі Паўночны Ціроль. Аднак мясцовае насельніцтва выступіла супраць падзелу і Габсбургі былі вымушаны вярнуць Ціроль дачцэ Генрыха II Маргарыце, якая была ў шлюбе з герцагам Баварыі. У 1361 годзе сканаў муж Маргарыты, герцаг Баварыі Людвіг V. Суправіцелем Маргарыты ў Ціролі стаў іх сын Мейнхард III. У 1363 годзе ён нечакана сканаў і Маргарыта была вымушана саступіць свае ўладанні Рудольфу IV АўстрыйскамуМаркович Е. Примечания // Л. Фейхтвангер. Безобразная герцогиня Маргарита Маульташ. — М.: Профиздат, 1992. С. 216 ISBN 5-255-01049-9. Так у Ціролі ўсталявалася дынастыя Габсбургаў і графства было ўключана ў склад аўстрыйскіх уладанняў.

У другой палове XIV стагоддзя ўладанні Габсбургаў неаднаразова былі падзелены паміж рознымі галінамі дынастыі. Ціроль і Пярэдняя Аўстрыя з 1396 года ўтварылі асобнае княства пад уладай малодшай лініі Габсбургскага дому. У гэты перыяд рэзка ўзмацнілася роля ландтагаў. У Ціролі скліканне першага Ландтага адбылося яшчэ ў 1362 годзе, яго вынікам стала запрашэнне ў якасці суправіцеля Маргарыты яе сына Мейнхарда III. Асаблівасцю Ціроля быў удзел у ландагах прадстаўнікоў вольнага сялянства. Яны ўваходзілі ў адну курыю з гараджанамі (апроч прадстаўнікоў гарадоў у склад цірольскага, як і іншых аўстрыйскіх ландтагаў, уваходзілі прадстаўнікі яшчэ трох курый: духавенства, буйныя тытулаваныя землеўладальнікі і рыцары). Цірольскі Ландтаг неаднаразова выступаў супраць палітыкі графаў, а ў 1487 годзе прымусіў графа Жыгімонта перадаць фактычную ўладу ў рукі камітэта саслоўяў, які дэнансаваў пагадненні Жыгімонта з Баварыяй аб тэрытарыяльных саступках і вымусіў графа ў 1490 годзе адмовіцца ад Ціроля на карысць Максіміліяна I, эрцгерцага Аўстрыі, які вельмі ўпадабаў яго. Тут жа, у Інсбруку, ён быў і пахаваныГлаголев, А. Г. Записки русскаго путешественника А. Глаголева, с 1823 по 1827 год. — Санкт-Петербург : в тип. Императорской российской акад., 1837. Ч. 2: Тироль. Швейцария. Лион. Гренобль. С. 22.. Такім чынам Ціроль ізноў увайшоў у склад адзінай аўстрыйскай дзяржавы.

Роля Ціроля ў гэты перыяд моцна павялічылася: сярэбраныя і медныя рудні графства сталі фінансавай асновай ваеннай палітыкі Габсбургаў. Цірольскі талер хутка выцесніў з абароту венскі крэйцар. Аднак у пачатку XVI стагоддзя з-за хранічнай нястачы сродкаў на вайну з туркамі імператар Максіміліян I заклаў цірольскія рудні паўднёванямецкаму банкірскаму дому Фугераў. Максіміліян I таксама паспрабаваў упарадкаваць сістэму кіравання аўстрыйскіх уладанняў і ў 1493 годзе стварыў адмысловую адміністрацыю для верхнеаўстрыйскіх зямель (Ціроль, Форарльберг і Пярэдняя Аўстрыя). Аналагічны орган быў створаны для ніжнеаўстрыйскіх герцагстваў. Пачалася цэнтралізацыя дзяржаўных структур. Аднак на аб’яднаным ландтагу ўсіх зямель Габсбургаў у Інсбруку ў 1518 годзе саслоўі выступілі супраць цэнтралізацыі і правалілі рэформы Максіміліяна I.

У Сярэднявеччы сяляне Ціроля карысталіся большай свабодай, чым земляробы іншых тэрыторый імперыі Габсбургаў. Яны амаль не мелі прыгонных павіннасцей, не служылі ў арміі, затое былі прадстаўлены ў мясцовым ландтагу. Са старажытных часоў галоўным заняткам цірольскіх сялян была жывёлагадоўля, але з XV стагоддзя значнае развіццё атрымала горная справа: здабыча золата, срэбра, ртуці і медзі. У 1488 годзе ўладальнікамі цірольскіх шахт сталі Фугеры. Яны пашырылі сферу збыту прадукцыі горнай і металургічнай прамысловасці Ціроля, адпраўлялі яе па акіянскіх шляхах на аддаленыя сусветныя рынкіВсемирная история: в 10 т. — Т. 4: История мира в XVI—XVII веках. — Библиотека Якова Кротова .

Новы час Сялянская вайна і Рэфармацыя У 1525 годзе Ціроль ахапіла агульнанямецкая Сялянская вайна. На чале паўстання ўстаў Міхаэль Гайсмайр. Першапачаткова паўстанне развівалася надзвычай хутка і паспяхова. Прыхільнікі Гайсмайра захапілі Брыксен, разрабавалі манастыры і замкі, з цірольскага ландтага былі выгнаны дваране і прэлаты. Асноўныя мэты паўстанцаў былі сфармуляваны Гайсмайрам у адным з праграмных дакументаў Сялянскай вайны — «Земскае ўпарадкаванне». Паводле яго палажэнняў усіх дваран і царкоўнікаў, што прыгняталі простых людзей, «пярэчылі сапраўднаму слову Божаму і агульнай карысці» варта было вынішчыць. Дзеля поўнай роўнасці павінны былі быць знішчаны не толькі замкі, але і ўсе гарадскія ўмацаванні, уведзена дзяржаўная манаполія на гандаль і рудную справу і да т.п. Ціроль ператвараўся ў закрытую дзяржаву, пабудаваную на прынцыпах амаль поўнай аўтаркіі. Толькі ў 1526 годзе сялянская армія Гайсмайра была разбіта аўстрыйскімі войскамі ў бітве пры Радштаце.

Пачынаючы з сялянскай вайны ў Ціроль пачало пранікаць пратэстанцтва (важную ролю ў гэтым працэсе гулялі анабаптысты). Аднак Рэфармацыя ў Ціролі была значна слабейшай, чым у астатніх аўстрыйскіх землях, дзе паводле сучасных ацэнаках прыхільнікі новай веры складалі да 70 %. Тут традыцыйна былі моцныя пазіцыі каталіцкай царквы. Да таго ж вучэнне анабаптыстаў, якое атрымала распаўсюджанне ў Ціролі, было аднолькава непрымальна як для каталікоў, так і для лютэран. Пасля прыгнечання сялянскага паўстання сапраўдны тэрор быў разгорнуты супраць анабаптыстаў. У 1528 годзе ў Ціролі пакаралі смерцю 150 анабаптыстаў, а на наступны год колькасць пакараных смерцю дасягнула 700 чалавек. Ужо ў канцы XVI стагоддзя герцаг Фердынанд II, які атрымаў Ціроль у 1564 г. пасля чарговага падзелу габсбургскіх зямель, запрасіў у рэгіён езуітаў, якія хутка выцеснілі нешматлікіх цірольскіх лютэран і кальвіністаў.

У 1665 годзе згасла лінія цірольскіх Габсбургаў і краіна перайшла пад уладу венскай лініі гэтага роду. Пры імператары Леапольдзе I у 1669 годзе ў Інсбруку быў заснаваны ўніверсітэт.

Асветны абсалютызм і Напалеонаўскія войны