Міхаіл Бабічаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца эстонскага клуба «Ныме Калью» з Таліна.
Клубная кар’ера Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, заснавальнікам якой быў яго бацька Анатоль Бабічаў. У 2012 годзе перайшоў у склад казанскага «Рубіна», дзе выступаў за дубль. У жніўні 2014 года, пакінуўшы «Рубін», папоўніў склад клуба італьянскай Серыі D «Крас»Белорусский защитник Бабичев перешел из «Рубина» в итальянский «Крас», аднак праз праблемы з дакументамі клуб здолеў заявіць іграка на чэмпіянат толькі ў канцы 2014 годаИталия, Серия D. Михаил Бабичев в матче за "Крас" отметился голевым пасом.
Улетку 2015 года вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваўся разам з «Віцебскам», які ўзначаліў былы трэнер Міхаіла ў акадэміі ПМЦ Сяргей Ясінскі, аднак клуб не паспеў заявіць яго на чэмпіянатСергей Ясинский: "Михаил Бабичев? Не успели дозаявить его в трансферное окно". У выніку ў кастрычніку папоўніў склад першалігавай «Оршы»Бабичев перешел в «Оршу».
Па заканчэнні сезона, у снежні 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»Бабичев и Сидоренко подписали контракты с «Витебском». 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць «Мінска» (0:1) на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Пазней здолеў замацавацца ў апорнай зоне ў стартавым складзе віцяблян.
У снежні 2017 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»Бабичев сменил "Витебск" на "Торпедо-БелАЗ". У пачатку сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, з верасня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клубЧетыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ".
Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў працаўлядкавацца ў «Іслачы», але беспаспяхова. Пазней адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантрактБабичев сменил "Торпедо-БелАЗ" на "Неман". Пачынаў сезон 2019 у асноўным складзе гродзенцаў, аднак з лета страціў месца ў складзе, выступаў за дубль. У снежні 2019 года пакінуў «Нёман»Якимов и Бабичев покидают "Неман".
У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШМихаил Бабичев продолжит карьеру в Латвии в РФШ. У сакавіку 2021 года перайшоў у эстонскі «Ныме Калью»Михаил Бабичев стал игроком эстонского "Нымме Калью".
Міжнародная кар’ера Выклікаўся на таварыскія матчы і зборы юнацкіх зборных Беларусі. У верасні 2013 года, будучы іграком расійскага «Рубіна», адмовіўся ад чарговага выклікуФутбол. Защитник "Рубина" Михаил Бабичев отказался выступать за сборную Беларуси. Пазней патлумачыў адмову адсутнасцю ігравой практыкі на зборахМихаил Бабичев: «Россия – это не мое, не родное. Если сейчас позовут в сборную Беларуси – поеду».
26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы (0:3). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі: 2020
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ныме Калью Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Крас Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань