Андрэй Антонавіч Парця́нка ( — ) — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Біяграфія А. А. Парцянка нарадзіўся ў вёсцы Дуброўка Магілёўскай губерні (зараз у Мінскай вобласці Беларусі). Працаваў у калгасе. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення са службы жыў у вёсцы Карэннае Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з ліпеня 1941 г. У баях пад Смаленскам быў паранены і трапіў у палон. Уцёк з палону на тэрыторыі Беларусі, прабраўся ў родную вёску і потым пайшоў у партызаны. Быў кулямётчыкам, мінёрам, разведчыкам у 1-й Беларускай партызанскай брыгадзе. Пасля цяжкага ранення ў канцы 1943 г. быў вывезены на Вялікую зямлю. Пасля лячэння ў шпіталі ў Смаленску А. А. Парцянка быў зноў прызваны на вайсковую службу. Удзельнік баёў на 1-м Прыбалтыйскім фронце са снежня 1944 г.

Кулямётчык малодшы сяржант А. А. Парцянка вызначыўся у баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. 29 студзеня 1945 г. з групай байцоў пераправіўся цераз заліў Курыш Хаф (Куршскі заліў), на касе Курыш Нерунг удзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка. Застаўшыся адзін з разліку, агнём з адкрытай пазіцыі садзейнічаў адбіццю контратакі праціўніка. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны на хутары Алексіне (за 10 км ад Клайпеды).

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 медаля «За адвагу».

Памяць У 1964 годзе імем Героя названая школа на радзіме ў вёсцы Дуброўка Крупскага раёнаПостановление Совета Министров Белорусской ССР от 24 июня 1964 г. № 271 О присвоении имени А. А. Портянко Дубровской восьмилетней школе Крупского района Минской области. Барэльеф у вёсцы Дуброўка на адной з стэл помніка землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну. У гонар А. А. Парцянка названая адна з вуліц у пасёлку Венгерава і школа ў сяле Паўлава Венгераўскага раёна Новасібірскай вобласці.

Літаратура

Спасылкі Вечна ў памяці народнай (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна», 2009. Герои Советского Союза // Афіцыйны сайт Крупскага райвыканкама

Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польскага паходу РСЧА Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны