Лі́на Кастэ́нка (; нар. ) — украінская пісьменніца-шасцідзясятніца. Лаўрэат Шаўчэнкаўскай прэміі (1987), Прэміі Антонавічаў (1989), прэміі Петраркі (1994).
Сярод перакладчыкаў твораў на беларускую мову — Эдуард Акулін, Алесь Бадак, Міхась СкоблаГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Валянціна Аколава, Данута Бічэль, Васіль Вітка, Валянціна Коўтун, Ніна Мацяш, Рыгор Семашкевіч, Янка Сіпакоў, Яўгенія Янішчыц.
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У 1936 годзе сям’я пераехала ў Кіеў, дзе Ліна Кастэнка скончыла сярэднюю школу № 123. Вучылася ў Кіеўскім педагагічным інстытуце, Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага, які скончыла ў 1956 годзе.
У савецкія часы актыўна ўдзельнічала ў дысідэнцкім руху, за што была надоўга выключаная з літаратурнага працэсу. Аўтар паэтычных зборнікаў «Над берегами вічної ріки» (1977), «Неповторність» (1980), «Сад нетанучих скульптур» (1987), рамана ў вершах «Маруся Чурай» (1979, Шаўчэнкаўская прэмія 1987, пераклад на беларускую мову Ніны Мацяш), паэмы «Берестечко» (1999, 2010). У 2010 годзе апублікавала першы празаічны раман «Запіскі ўкраінскага вар’ята» («»), які стаў адным з лідараў продажаў сярод украінскіх кніг у 2011 годзе.
З 1986 года Л. Кастэнка актыўна даследуе культуру, народныя звычаі і традыцыі раёнаў Палесся, спустошаных ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Неаднаразова ездзіла ў зону адчужэння.
Ганаровы прафесар Кіева-магілянскай акадэміі, ганаровы доктар Львоўскага і Чарнавіцкага ўніверсітэтаў. Адмовілася ад звання Героя Украіны.
Літаратура Ліна Костенко: біобібліографічний покажчик / упоряд.: Г. В. Волянська , Л. А. Кухар; авт. нарису В. Є. Панченко; наук. ред. В. О . Кононенко; М-во культури України, Нац. парлам. б-ка України. — К ., 2015. — 288 с .
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага Катэгорыя:Дысідэнты Украіны Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Савецкія дысідэнты Катэгорыя:Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі