Эўгяніюс Матузявічус (; , г. , Вобласць Войска Данскога, РСФСР — ) — літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1977).

Вучыўся ў 1939—1943 гадах Каўнаскім і Вільнюскім універсітэтах.

Творчасць Аўтар паэтычных зборнікаў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзяржаўная прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамантычная прыўзнятасць, песенныя інтанацыі.

Для зборніка Янкі Купалы на літоўскай мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А. Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п'есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і іншых беларускіх паэтаў. Укладальнік зборніка твораў Я. Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я. Купалу, беларускую літаратуру, культуру.

Пераклады На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі А. Астрэйка, Р. Барадулін, А. Бачыла, А. Вярцінскі, А. Грачанікаў, Л. Дайнека, М. Калачынскі, Я. Крупенька, П. Марціновіч, А. Разанаў, М. Танк.

Літаратура Матузявічус Эўгеніюс.

Беларускія пераклады Просіцца ў песню мора. Мн., 1965.

Спасылкі

Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на літоўскую мову Катэгорыя:Крытыкі Літвы Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР