Ковенскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва () — вышэйшая мастацкая ўстанова горада Коўні.
Гісторыя Заснаваны ў 1922 годзе як Ковенская мастацкая школа. У 1939 годзе школа атрымала правы вышэйшай навучальнай установы. У маі 1940 года Ковенская мастацкая школа і факультэт вытанчаных мастацтваў Універсітэта Стэфана Баторыя былі рэарганізаваны ў дзве самастойныя навучальных установы: у Коўні — Вышэйшае вучылішча прыкладнога мастацтва, у Вільні — Віленскае мастацкае вучылішча. У ковенскі вучылішчы былі створаны кафедры кафедры графікі, скульптуры, дэкаратыўнага жывапісу, мастацкай керамікі, тэкстылю. У 1941 годзе, ужо пры савецкай уладзе, вучылішча стала Ковенскім інстытутам прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва (вучылішча ў Вільні — Віленскай мастацкай акадэміяй, з 1944 года — Віленскі мастацкі інстытут). У 1951 годзе абедзве навучальныя ўстановы былі рэарганізаваны ў Дзяржаўны мастацкі інстытут Літоўскай ССР, які дзейнічае ў Вільні.
У 1959 годзе ў Коўні было адкрыта вячэрняе аддзяленне прыкладнога мастацтва віленскага Мастацкага інстытута. У 1979 годзе ў Ковенскім аддзяленні дэкаратыўнага мастацтва пачалося навучанне на дзённым аддзяленні. У 1983 годзе Ковенскае аддзяленне было рэфармавана ў факультэт прамысловага мастацтва.
Пасля пераўтварэння Віленскага мастацкага інстытута ў Віленскую мастацкую акадэмію ковенскае аддзяленне ў 1991—2002 гадах у некалькі этапаў было ператворана ў факультэт Віленскай мастацкай акадэміі, які носіць гістарычную назву Ковенскага мастацкага інстытута — Ковенскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — з правамі юрыдычнай асобы, са сваім саветам і рэктарам.
Вядомыя настаўнікі Юозас Зікарас Юозас Мікенас — выпускнік школы Мсціслаў Валяр’янавіч Дабужынскі
Вядомыя вучні Пятрас Аляксандравічус Вітаўтас Палайма Бронюс Пундзюс Вітаўтас Юркунас
Спасылкі
Kaunas Art Institute. History
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Каўнаса Катэгорыя:Мастацкая адукацыя ў Літве *