Дзмітрый Барысаў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мёры».

Клубная кар’ера Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай навапалачан. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 10 красавіка 2016 года, выйшаўшы на замену другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (0:1). Неўзабаве замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы «Нафтана».

Па заканчэнні сезона цікавасць да абаронцы сталі праяўляць клубы расійскай ФНЛ, аднак у снежні 2016 года Барысаў падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»Игравший за "Нафтан" Дмитрий Борисов стал футболистом брестского "Динамо". Не здолеў замацавацца ў аснове «Дынама», выступаў пераважна за дубль, а ў чэрвені 2017 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2018 зноў пераважна выступаў за дубль, толькі ў двух апошніх матчах сезона згуляў па 90 хвілін у асноўнай камандзе.

У студзені 2019 года пасля прагляду стаў іграком гродзенскага «Нёмана»"Неман" объявил о подписании контракта с Дмитрием Борисовым. Згуляў за асноўную каманду гродзенцаў у першых двух матчах сезона, пасля чаго стаў выступаць толькі за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскі клуб"Неман" подписал Дударя и расстался с Борисовым і неўзабаве вярнуўся ў «Нафтан»Ряды "Нафтана" пополнили Борисов и Тихомиров. Замацаваўся ў аснове наваполацкай каманды, гуляў пераважна ў стартавым складзе.

У сакавіку 2022 года перайшоў у «Смаргонь»Дмитрий Борисов перешел из "Нафтана" в "Сморгонь", дзе замацаваўся ў аснове і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года пакінуў смаргонскі клуб.

Сезон 2023 пачаў у складзе «Мёраў» у Другой лізе.

Міжнародная кар’ера У маі 2016 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную БеларусіU-21. Лисакович, Корзун, Савицкий и еще 15 игроков "молодежки" вызваны на товарищеский матч против Македонии, дзе дэбютаваў 1 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць Македоніі (1:1). Усяго за моладзевую зборную правёў 5 матчаў — ва ўсіх матчах праводзіў на полі 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Нафтан 6 0 2014 дубль Нафтан 28 1 2015 дубль Нафтан 22 1 2016 Д1 Нафтан 20 4 2017 Д1 Дынама 3 0 2018 Д1 Дынама 2 1 2019 (1) Д1 Нёман 2 0 2019 (2) Д2 Нафтан 12 1 2020 Д2 Нафтан 18 1 2021 Д2 Нафтан 23 1 2022 Д2 Смаргонь 18 3

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Мёры