Выкарыстанне прымусовай працы нямецкага цывільнага насельніцтва ў СССР — выкарыстанне ў 1945—1956 гг. у СССР прымусовай працы вывезеных з Германі, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Балгарыі і Чэхаславакіі цывільных этнічных немцаў.
Пастановы аб дэпартацыі 1944-45 гадоў Пасля ўступлення савецкіх войскаў на тэрыторыі Румыніі, Югаславіі, Венгрыі, Балгарыі і Чэхаславакіі 16 снежня 1944 года Дзяржаўны камітэт абароны СССР прыняў пастанову № 7161cc, згодна якой было прадпісана мабілізаваць і вывезці ў СССР на прымусовыя работы ўсіх працаздольных немцаў незалежна ад грамадзянства — мужчынт 17 — 45 год жанчын — от 18 — 30 год. У выніку былі вывезены ў СССР і інтерніраваны 112 480 чалП. Полян. П.Полян. Не по своей воле. С. 210. Со ссылкой на ГАРФ, ф. 9401, оп. 2, ед. хр. 68, л. 144—147; ЦХИДК, ф. 1п, оп. 13а, д. 5, л. 9..
Пастановай Дзяржкамітэта абароны ад 3 лютага 1945 г. і загадам НКУС СССР Л. Бырыя ад 6 лютага 1945 г. было прадпісана вывозіць працаздольнае насельніцтва савецкай акупацыйнай зоны Германіі ў СССР для прымусовай працы па аднаўленню савецкай эканомікі.
Выкарыстанне прымусовай працы Пераважным чынам інтэрніраваных і ваеннапалонных немцаў выкарыстоўвалі на будаўнічых работах, часткова іх выкарыстоўвалі на вытворчых прапрыемствах. У 1945-46 г. да іх ліку дадалі некалькі сот вучоных і спецыялістаў, якія працавалі на абаронную прамысловасць Савецкага саюза.
Рэпатрыяцыя
Пастановай Савміна СССР № 16533726сс за 27 ліпеня 1946 г «Пра адпраўку ў Германію непрацаздольных інтэрніраваных немцаў» МУС СССР быў дадзены загад на адпраўку на радзіму да 21 тыс. Чал. з іх ліку. Па пастанове СМ СССР № 14923572сс ад 6 жніўня 1949 года «Аб рэпатрыяцыі ў 1949 годзе інтэрнираваных немцаў і асоб іншых нацыянальнасцяў» большая частка пакінутых у СССР інтэрнаваных немцаў была рэпатрыявана. На 15 ліпеня 1950 года ў СССР ўтрымлівалася 1385 чалавек. Яны былі альбо асуджаныя савецкімі судамі, альбо ўтрымліваліся ў сувязі з «дасведчанасцю аб аб’ектах дзяржаўнай важнасці». Усе яны былі рэпатрыяваны да канца 1956 гП. Полян. П.Полян. Не по своей воле. С. 236..
Літаратура і ўспаміны Сын аднаго з нямецкіх ваеннапалонных Герд Фехнер, апублікаваў свае успаміны ў 1992 г., у якіх сярод іншага ўзгадаў сваю прымусовую працу ў СССР. 9 жніўня 1945 г. у Берліне, дзе ён жыў, рускі ў цывільным і 2 салдаты загадалі яму, тады 17 гадоваму хлопцу сесці ў машыну. У той дзень былі затрыманы многія іншыя маладыя людзі. Іх абвінавацілі ў прыналежнасці да арганізацыі «Вервольф» і Г. Фехнер мусіў працаваць ў розных канцлагерах на тэрыторыі Германіі, а ў студзені 1946 г. быў накіраваны этапам у СССР. З сакавіка 1947 па восень 1949 г. ён быў у лагеры пад Пракопьеўскам у Сібіры, а потым яго і іншых зняволеных, не атрымаўшых турэмны тэрмін адправілі на будаўніцтва электрастанцыі ў Навакузнецк. У сакавіку 1950 г. Герда Фехнера адправілі ў ГерманіюGerd Fechner. A Long Way From Home, I Promised to Serve God//Awake! February 22, 1992, Vol 73 No p.20-23.
Гл. таксама Дэпартацыі ў СССР Японскія ваеннапалонныя ў СССР Румынскія ваеннапалонныя ў СССР Венгерскія ваеннапалонныя ў СССР Італьянскія ваеннапалонныя ў СССР Фінскія ваеннапалонныя ў СССР Савецкія ваеннапалонныя падчас Вялікай Айчыннай вайны Інтэрніраванне немцаў у ЗША Нямецкія ваеннапалонныя ў СССР
Спасылкі П. Полян. Не по своей воле. Глава ИНТЕРНИРОВАНИЕ И ДЕПОРТАЦИЯ ГРАЖДАНСКИХ НЕМЦЕВ ИЗ СТРАН ЕВРОПЫ В СССР Павел Полян, Виктор Агаев. Иностранцы в «ГУЛаге» после войны М. Колеров. ВОЕННОПЛЕННЫЕ В СИСТЕМЕ ПРИНУДИТЕЛЬНОГО ТРУДА В СССР (1945—1950) А.Свиридова. За такое кино надо убивать. И.Чухнин ИНТЕРНИРОВАННАЯ ЮНОСТЬ.История 517-го лагеря интернированных немок НКВД СССР Вероника ЧЕРКАСОВА ЗАЛОЖНИКИ ВОЙНЫ. После окончания боев ими остаются военнопленные // Белгазета № 36 (302) 17 сентября 2001 г Kurt W. Böhme — Gesucht wird — Die dramtische Geschichte des Suchdienstes Süddeutscher Verlag, München 1965 Dokumentation der Vertreibung der Deutschen aus Ost-Mitteleuropa./ Bearb. von T. Schieder. Bd. 1-5. Wolfenbattel, 1953—1961 Die Deutschen Vertreibungsverluste. Bevolkerungsbilanzen fuer die deutschen Vertreibungsgebiete 1939/50. Wiesbaden, 1958 Rhode G. Phasen und Formen der Massenzwangswanderungen in Europa. // Die Vertriebenen in Westdeutschland. Bd. 1. Kiel, 1959. Karner, Stefan, Im Archipel GUPVI. Kriegsgefangenschaft und Internierung in der Sowjetunion 1941—1956. Wien-München 1995. Sharkov, Anatoli, GUPVI Archipelago: Prisoners of War and Internees on the Territory of Belarus: 1944—1951(in Russian) (2003), Minsk, Belarus, ISBN 985-463-094-3 Gerhard Reichling. Die deutschen Vertriebenen in Zahlen, Bonn 1995, ISBN 3-88557-046-7 The Expulsion of 'German' Communities from Eastern Europe at the end of the Second World War , Steffen Prauser and Arfon Rees, European University Institute, Florense. HEC No. 2004/1 (The section «The „expulsion“ of the German speaking minority from Yugoslavia» contains info on their deportation to the SU for forced labor) Against Their Will: The History and Geography of Forced Migrations in the USSR Partial preview of the book at Google Book Search Transcripts of UK War Cabinet discussions Provided by The National Archives (United Kingdom). The meetings of May 18, 1945, and June 11, 1945 discuss the provisions made for slave labor in the Yalta protocol, and the value to be extracted from the workers.
Катэгорыя:Вялікая Айчынная вайна Катэгорыя:Правы чалавека