Марыя Лук’янаўна Біе́шу (; 1935—2012) — савецкая малдаўская камерная , (лірыка-драматычнае сапрана) і . Народная артыстка СССР (1970). Герой Сацыялістычнай Працы (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Малдовы (1968) Ленінскай прэміі (1982) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1974).
Біяграфія Нарадзілася 3 жніўня 1935 года у сяле Валінцір (цяпер у Штэфан-Водскім раёне Малдовы).
Скончыла школу ў родным сяле і ў 1951 годзе паступіла на факультэт агралесамеліярацыі сельскагаспадарчага тэхнікума ў горадзе Леова. Спявала ў самадзейнасці. У 1955 годзе была прынята без экзаменаў у Кішынёўскую дзяржаўную кансерваторыю (цяпер Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў) у клас педагога С. Л. Зарыф’ян, у якой правучылася чатыры гады.
Падчас вучобы, у 1958—1960 гадах выступала з аркестрам народных інструментаў Ансамбля песні і танца «Флуераш».
Скончыла ў 1961 годзе Кішынёўскую кансерваторыю па класе П. А. Батэзат і адразу пасля дзяржаўных экзаменаў атрымала запрашэнне ў Малдаўскі тэатр оперы і балета ў Кішынёве.
Член КПСС з 1979 года. Дэпутат Савета Нацыянальнасцяў Вярхоўнага Савета СССР 7—11-га скліканняў (1966—1989) ад Малдаўскай ССРСпіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання.
З 1980 года выкладала ў Кішынёўскай кансерваторыі. З 1987 года старшыня Саюза музычных дзеячаў Малдовы. З 1992 года віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза музычных дзеячаў (Масква).
Марыя Біешу памёрла 16 мая 2012 года ад рэдкай формы лейкеміі ў кішынёўскай бальніцы «Лечсанупр» Дзяржаўнай канцылярыі Рэспублікі МалдоваLenta.ru: О высоком: Умерла молдавская оперная певица Мария БиешуA murit Maria Bieșu Умерла известная певица Мария Биешу . Пахавана на Цэнтральных (Армянскіх) могілках у Кішынёве.
Творчасць Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Тоска, Чыа-Чыа-сан (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж. Вердзі). Лаўрэат Міжнародных конкурсаў імя П. І. Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіа, 1967).
Ушавананне памяці З 2012 года Нацыянальны тэатр оперы і балета Рэспублікі Малдова носіць імя Марыі Біешу.
Літаратура
Спасылкі
Марыя Біешу на Music.md Марыя Біешу // на сайце Bach Cantatas Website
Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі МССР Катэгорыя:Народныя артысты Малдаўскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Малдаўскай ССР Катэгорыя:Народныя артысты Башкартастана Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Малдовы Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Ганаровыя члены Акадэміі навук Малдовы Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Малдова Катэгорыя:Выканаўцы народных песень Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кішынёва Катэгорыя:Лаўрэаты Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Малдаўскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Памерлі ад лейкеміі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малдове Катэгорыя:Выпускнікі Кішынёўскага інстытута мастацтваў