Але́г Ю́р’евіч Вярня́еў (; ) — украінскі спартыўны гімнаст, алімпійскі чэмпіён.

Біяграфія Прадстаўляў Украіну на Алімпійскіх гульнях 2012 года, дзе заняў чацвёртае месца з камандай і адзінаццатае — у мнагабор’і. Чэмпіён свету 2014 года і чэмпіён Еўропы 2014 года ў практыкаваннях на паралельных брусах.

На Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа заваяваў сярэбраны медаль у абсалютным першынстве, саступіўшы 0,099 бала пераможцу Уцімуры Кохэю і стаў алімпійскім чэмпіёнам у практыкаваннях на паралельных брусах.

Спасылкі

Профіль FIG

Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Гімнасты Украіны Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года