Дзяніс Васільевіч Вятчынаў (, Шантабэ, Казахстан — , Цхінвал, Паўднёвая Асеція) — маёр расійскай арміі, намеснік камандзіра 135-га мотастралковага палка 19-й мотастралковай дывізіі па выхаваўчай рабоце, Герой Расійскай Федэрацыі.
У 1999 скончыў Омскае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Прымаў удзел у контртэрарыстычнай аперацыі ў Чачэнскай рэспубліцы. 9 жніўня 2008 года, на другі дзень вайны ў Паўднёвай Асеціі, загінуў у бою ў Цхінвалі.
Калона, у складзе якой знаходзіўся Д. Вятчынаў, а таксама расійскія журналісты і камандуючы 58-й арміяй генерал-лейтэнант Хрулёў. Пры ўездзе ў горад калона трапіла ў засаду грузінскага спецназа, завязаўся няроўны бой. Маёр Ветчинов, не разгубіўшыся, адкрыў адказны агонь з аўтамата і асабіста знішчыў трох нападаўшых. Падабраўшы трафейны кулямёт, ён працягваў абстрэльваць лясны масіў, дзе знаходзіўся вораг. Выходзячы да БТРу з групай журналістаў быў паранены ў ногі грузінскім спецназаўцам, які адкрыў агонь па салдатам і журналістам. Застраліўшы ворага, Вятчынаў стаў прыкрываць агнём камадуючага палком і камандуючага арміяй. У гэты момант атрымаў раненне ў галаву і памёр па дарозе ў шпіталь.
Пахаваны 15 жніўня ў Валгаградзе.
Узнагароды:
Герой Расійскай Федэрацыі (15 жніўня 2008 года, пасмяротна) «За мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу ў Поўнача-Каўказскім рэгіёне» Медаль «За адвагу» Медаль «За воінскую доблесць» I ступені Медаль «За адзнаку ў ваеннай службе»
У маі 2009 года ва Уладзікаўказе был адкрыты помнік Д. Вятчынаву.
Спасылкі Подарившие Цхинвали жизнь. Сергей Васильев, «Красная звезда», 14 жніўня 2008 года Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Расійскай Федэрацыі вайскоўцаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі» Имя героя — Денис Ветчинов Газета «Известия», 13 жніўня 2008 года
Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Ваенныя Расіі