Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча () размешчаны ў Любліне і з'яўляецца падраздзяленнем Люблінскага музея. Мэтай працы музея з'яўляецца збіранне, захоўванне, даследаванне і папулярызацыя рукапісаў, друкаваных выданняў, матэрыялаў навуковых даследаванняў, а таксама рэчаў, звязаных з Юзафам Чаховічам і іншымі люблінскімі літаратарамі.
Гісторыя У 1957 годзе ў артыкуле «Захавайце памяць пра вялікіх» (часопіс «Культура і жыццё») і Лех Людароўскі заклікалі стварыць музеі Баляслава Пруса, Генрыка Сянкевіча і Юзафа Чаховіча. Сябры Чаховіча, Фелікс Арашкевіч, , і Казімеж Анджэй Яворскі, віталі ідэю і перадалі для фондаў будучага музея рэчы і кнігі, звязаныя з паэтам. Люблінскія ўлады таксама падтрымалі ідэю, і 9 верасня 1968 года — у 29-ю гадавіну гібелі паэта — Літаратурны музей імя Юзафа Чаховіча быў адкрыты, у доме 10 па вуліцы Нарутовіча.
У 1999 годзе музей выехаў з будынка, у якім працаваў больш за 30 гадоў, і на працягу трох гадоў часова размяшчаўся ў сядзібе Вінцэнта Поля. 9 верасня 2002 года музей адчыніў дзверы ўжо па сваім сучасным адрасе — Злота вуліца, дом 3, які быў падораны гораду сям'ёй мецэнатаў Рабінінавых.
Калекцыя Першы дырэктар музея, , пачаў пашыраць калекцыі музея матэрыяламі і пра іншых пісьменнікаў, у тым ліку Конрада Бельскага, Вацлава Гралеўскага, Казімежа Анджэя Яворскага, і . На сённяшні дзень тут таксама прадстаўлены экспанаты, прысвечаныя такім люблінскім літаратарам, як Францішка Арнштайнова, Антоній Мадай, Вацлаў Мразоўскі, , , , , і іншым. Апроч гэтага, у музеі захоўваюцца рукапісы іншых польскіх пісьменнікаў: Чэслава Мілаша, Збігнева Гэрбарта, Ежы Загурскага, Юліяна Тувіма, Канстанты Ільдэфонса Галчынскага і іншых.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Літаратурнага музея імя Юзафа Чаховіча.
Катэгорыя:Літаратурныя музеі Катэгорыя:Люблін Катэгорыя:Музеі Люблінскага ваяводства