Брытана-Украінскі сімпозіум па анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і медыцыны болю (БУС) – шматдзённая міжнародная медыцынская канферэнцыя анестэзіёлагаў і сумежных адмыслоўцаў, якая перыядычна праводзіцца ў КіевеІнтэнсіўны клуб Луганскай вобласці: Пяты Брытана-Украінскі СімпозіумКомпанія Амакса: Сёмы Брытана-Украінскі Сімпозіум.
БУС-1 Першы Брытана-Украінскі Сімпозіум па анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і медыцыны болю прайшоў 24-26 верасня 2008 года на асноўнай вучэбнай базе кафедры анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі Нацыянальнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі імя П. Л. Шупіка - у Кіеўскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і у Кіеўскім гарадскім «Цэнтры Сэрца». Ён быў пачаткам шматгадовага плённага супрацоўніцтва кафедры універсітэцкага каледжа Лондана і Нацыянальнага шпіталя неўралогіі і нейрахірургіі. Як і ў наступных сімпозіумах, у ім з дакладамі ўдзельнічалі прафесары, вядучыя лектары, лекары-кансультанты, медыцынскія сёстры як з Вялікабрытаніі, так і з Украіны.
БУС-2 Другі Брытана-Украінскі Сімпозіум прайшоў 17-18 верасня 2009 там жа. Асноўнымі тэмамі праграмы былі: Арганізацыйныя пытанні анестэзіялагічнай службы і паслядыпломная падрыхтоўка лекараў па гэтай спецыяльнасці; Інтэнсіўная тэрапія пры вострых парушэннях мазгавога кровазвароту, чэрапна-мазгавых траўмах, палітраўмах; Анестэзія і інтэнсіўная тэрапія ў кардыяхірургіі; Медыцына болю і рэгіянальнае абязбольванне; Інфекцыйны кантроль у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі; Даследаванні ў інтэнсіўнай тэрапіі. Было зарэгістравана больш за 300 удзельнікаў.
БУС-3 Трэці Брытана-ўкраінскі сімпозіум «21 стагоддзе: ад анестэзіялогіі да перыоператыўнай медыцыны» адбыўся 20-21 кастрычніка 2011 года. Як і ўсе наступныя ён праходзіў у Клінічнай бальніцы «Феофанія». Гэта дазволіла ўвесці ў праграму сімпозіума сусветнай практыцы семінары-воркшопы. У далейшым яны сталі неад'емнай часткай БУСу.
БУС-4 Чацвёрты Брытана-ўкраінскі сімпозіум «анестэзіёлаг і інтэнсіўная тэрапія: Урокі мінулага і погляд у будучыню» прайшоў 25-26 кастрычніка 2012 годаБальніца імя Мечнікава: Чацвёрты Брытана-ўкраінскі сімпозіум, 25 кастрычніка 2012 Горад Кіеў. Адной з яго галоўных падзей быў выяздны воркшоп па рэгіянальнай анестэзіі на выставе «Таямніцы чалавечага цела».
БУС-5 Пяты Брытана-Украінскі Сімпозіум «Новыя тэндэнцыі ў сучаснай анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі - акцэнт на асаблівасці лячэння пажылых людзей» праходзіў 25-26 красавіка 2013 таксама ў клінічнай бальніцы «Феафанія». Акрамя асноўнай тэмы на ім было нададзена шмат увагі канцэпцыі «хірургіі аднаго дня», інтэнсіўнай тэрапіі сепсісу і таму подобнагаМедФармКоннект: 25–26 красавіка 2013 года, Украіна, Кіеў – Пяты Брытана-Украінскі Сімпозіум «Новыя тэндэнцыі ў сучаснай анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі - акцэнт на асаблівасці лячэння пажылых людзей» .
У сімпозіуме прынялі ўдзел каля 500 лекараў з Украіны і з замежжа.
БУС-6 Шосты Брытана-Украінскі Сімпозіум «Новыя тэндэнцыі ў сучаснай анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі» , што акцэнтыяваў увагу на праблемах бяспекі пацыента і маніторынгу , прайшоў 24-25 красавіка 2014 года. На мерапрыемстве разглядаліся пытанні рэспіраторнай падтрымкі (інвазійнай і неінвазійнай вентыляцыі лёгкіх), юрыдычныя пытанні ў працы лекара. Удзельнікі маглі лепш пазнаёміцца з тромбаэластаграфіяйІвана-Франкоўскі нацыянальны медыцынскі універсітэт: Брытана-Украінскі сімпозіум па анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і медыцыны болю . Нягледзячы на складанае становішча ў краіне, на канферэнцыі выступалі замежныя лектары (Вялікабрытанія і ЗША).
Было зарэгістравана каля 600 дэлегатаў.
БУС-7 Сёмы Брытана-Украінскі Сімпозіум «Новыя тэндэнцыі ў сучаснай анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі - акцэнт на праблемах траўмы, крывацёку і сепсісу» праходзіў 22-25 красавіка 2015 года. Значная ўвага была нададзена асаблівасцям баявой траўмы, эвакуацыі, сусветным стандартам аказвання дапамогі пры траўме. Было зарэгістравана каля 700 удзельнікаў, канферэнцыю наведалі госці з Беларусі.
БУС-8 Восьмы Брытана-Украінскі Сімпозіум «Акцэнт на праблемах стандартызацыі ў анестэзіялогіі, інтэнсіўнай тэрапіі і неадкладнай дапамогі пры траўме і раненнях» плануецца правесці 21-23 красавіка 2016 года на базе клінічнай бальніцы «Феофанія». Ён будзе прысвечаны памяці нябожчыка, загадчыка катэдры анестэзіялогіі Нацыянальнай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Шлапака Ігара Парфіравіча.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт сімпозіума Афіцыйны сайт кафедры анестэзіялогіі і інтэнсіўнай тэрапіі НМАПО ім. П.Л. Шупіка
Катэгорыя:Навуковыя канферэнцыі