Таміслаў I () (памёр у 928 годзе) — кіраўнік Харватыі з дынастыі Трпіміравічаў у 910—928 гадах. У 910—925 гадах насіў тытул князя Харватыі, у 925 годзе быў каранаваны і стаў першым у гісторыі харвацкім каралём.

Аб'яднаў у складзе сваёй дзяржавы харватаў Далмацыі і Паноніі, значна пашырыў межы каралеўства, якое ў яго кіраванне распасціралася ад Адрыятыкі да Дравы і ад Істрыі да Дрыны. Таміслаў зрабіў харвацкае каралеўства адной з наймагутных дзяржаў свайго часу на Балканах.

Біяграфія Пра сям'ю Таміслава вядома вельмі мала. Верагодна, ён быў сынам князя Мунціміра.

У ранні перыяд свайго кіравання князь Таміслаў удала спыніў уварванне венграў і вымусіў іх адступіць за Драву. Пераможная вайна дазволіла яму далучыць да тэрыторыі княства, якое ўключала да гэтага толькі Далмацыю, частку Паноніі ў міжрэччы Савы, Дравы і КупыУ IX — пачатку X стст. Панонская Харватыя падпарадкоўвалася баварцам. Далмацінскія і пасаўскія харваты, такім чынам, упершыню ўз'ядналіся ў адной дзяржаве.

Найважнейшай падзеяй у харвацкай гісторыі стала каранацыя Таміслава, як караля адзінай харвацкай дзяржавы. Папа Ян X прызнаў Таміслава каралём і дараваў Таміславу тытул «Rex Chroatorum». Каралеўства было падзелена Таміславам на 11 абласцей (жупаній). У кожнай з абласцей існаваў прынамсі адзін умацаваны каралеўскі горад.

thumb|Харватыя пры Таміславе — 925 год.

Пашырэнне і ўзмацненне Харватыі прывяло да варожасці Балгарыі, якая дасягнула піка сваёй магутнасці пры цару Сімяоне I. Наяўнасць агульнага ворага зблізіла Таміслава з Візантыяй. Паводле дагавора з Канстанцінопалем, пад кантроль Харватыі перайшлі візантыйскія гарады ў Далмацыі. Харватыя, са свайго боку, узяла абавязацельства змагацца з тэрытарыяльнай экспансіяй Сімяона I.

thumb|left|Таміслаў I thumb|left|О. Івекавіч. Каранацыя Таміслава thumb|Паштовая марка. Югаславія, 1940 год. Кароль Таміслаў

У 926 годзе балгарская армія пачала наступ на Харватыю, аднак была разгромлена Таміславам у Бітве на баснійскіх узгорках. Названая ў некаторых крыніцах дата — 27 мая 927 года, паводле меркавання сучасных даследчыкаў адносіцца не да самой бітвы, а да хуткай смерці СімяонаПрадаўжальнік Феафана. Кн. 6. Валадаранне Рамана. Заўв. 26. Паводле трактата «Пра кіраванне імперыяй» імператара Канстанціна VII Парфірароднага, харвацкая армія ў эпоху Таміслава складалася з 100 тысяч пяхоты і 60 000 кавалерыі, а таксама мела 80 вялікіх і 100 малых суднаў — іншымі словамі: узброеныя сілы Таміслава пераўзыходзілі сваёй моцай візантыйскія.

Пры Таміславе ў 925 і 927 гадах адбыліся два спліцкія царкоўныя саборы, на якіх разгарэлася барацьба паміж прыхільнікамі Нінскага біскупа Гргура, які выступаў за ўжыванне ў літургіі славянскай мовы, і спліцкай партыяй, якая падтрымлівала выключна-лацінскую літургію. Кароль Таміслаў быў цалкам на баку Гргура — аднак, паводле вынікаў сабораў (дзе вернікам, уключаючы Таміслава, не было пададзена права голасу), перамаглі прыхільнікі татальнай латынізацыі. Нінская дыяцэзія была ліквідавана, а Спліцкая архідыяцэзія стала рэлігійным цэнтрам усёй краіны. Зрэшты, латынізацыя богаслужэння адбывалася павольна, яшчэ доўгі час у Харватыі літургія здзяйсянялася на славянскай мове, а богаслужэбныя кнігі пісаліся на глаголіцы. Глагалічная літургія была распаўсюджана ў Харватыі яшчэ шмат стагоддзяў, а ў XIII стагоддзі была нарэшце ўзаконена.

У 926 годзе каля берагоў Афрыкі з'явілася флатылія з 30 караблёў, якой камандаваў славянін СарыбТакую транскрыпцыю яго імя дае сірыйскі энцыклапедыст XIII стагоддзя Абуль-Фіда. — верагодна, харватГісторыю славянскага мараплаўства ў Міжземных водах актыўна распрацоўваў гісторык і географ С. М. Маркаў..

Акалічнасці смерці Таміслава ў 928 годзеС. Станоевіч, М. С. Дзяржавін і І. М. Галянішчаў-Кутузаў адносяць смерць Таміслава ў 930 годзе. невядомыя. Пераемнікам Таміслава на прастоле стаў яго малодшы брат Трпімір II.

Памяць Сербскі гісторык С. Станоевіч пісаў, Харвацкі народ успамінаў пра Таміслаўскую эпоху (Doba Kralia Tomislava) як пра нейкі «залаты век»…

У 1926 г. у гонар Таміслава I узведзены быў абеліск у баснійскім горадзе Ліўна.

У 1928-1938 гадах харвацкі скульптар Роберт Франгеш-Міханавіч стварыў манументальную конную статую Таміслава I, пастаўленую ў Заграбе пасля Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе. Камуністычныя ўлады не дазволілі ўпрыгожыць пастамент Франгешавымі барэльефамі і харвацкай шахоўніцай - толькі ў 1991 годзе яны занялі законнае месца на пастаменце каралеўскага манумента.

Пасля 1991 года мноства новых помнікаў Таміславу было ўзведзена ў розных гарадах Харватыі, Босніі і Герцагавіны. Сярод іх вылучаецца статуя Таміслава I у Таміслаўградзе, працы заграбскага скульптара Вінкі Багарыча (Vinko Bagarić).

Гл. таксама Таміслаўград Tomislav — харвацкае піва, названае ў гонар Таміслава I

Літаратура Rudolf Horvat Povijest Hrvatske I. (od najstarijeg doba do g. 1657.) - Zagreb, 1924. Nada Klaić Povijest Hrvata u ranom srednjem vijeku. - Zagreb, 1975. Ivo Goldstein Hrvatski rani srednji vijek. - Zagreb, 1995. ISBN 953-6045-02-8 Голенищев-Кутузов И. М. Итальянское Возрождение и славянские литературы — М.: Изд. АН СССР, 1963. Державин Н. С. Славяне в древности. — М.(?): Изд. АН СССР, 1945. Марков С. Н. Летопись. — М.: Молодая Гвардия, 1978. Фрейдзон В. И. История Хорватии. Краткий очерк с древнейших времён до образования республики (1991 г.) — СПб.: Алетейя, 2001.

Спасылкі

Сайт, прысвечаны Таміславу

Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя Катэгорыя:Князі харвацкія Катэгорыя:Каралі харвацкія Катэгорыя:Трпіміравічы