Залаты храм (), або Вялікая царква — раннехрысціянскі храм у г. Антыёхія, які ўваходзіў у ансамбль імператарскага палаца на востраве ў паўночнай частцы горада. Кафедральны сабор Антыяхійскага патрыярхату.
Царква закладзена імператарам Канстанцінам Вялікім у 327 годзе, асвячона ў 341 годзе. Разбурана пры землетрасенні 528 года, была адноўлена імператарам Юстыніянам I.
Архітэктура Царква ўяўляла сабой 8-баковую цэнтрычную пабудову (актагон або тэтраконх), акружаную амбулаторыем, галерэямі і нішамі. Галоўны хрысціянскі помнік горада апісаны Еўсевіем Кесарыйскім як пабудова небывалых памераў і канструкцыі, багата ўпрыгожаная золатам, меддзю і інш. дарагімі матэрыяламіЖыццё Канстанціна. 3. 50; Слова на 30-годдзе валадарання Канстанціна. 9. 15
Прыхільнікі актаганальнай рэканструкцыі храмаKrautheimer. 1986. P. 75–78 лічаць яго ўзорам пры будаўніцтве палацавых цэркваў з аналагічнай структурай, пачынаючы з ў Канстанцінопалі да капэлы ў Ахене (каля 800). Калі ж пагадзіцца з рэканструкцыяй у выглядзе падвойнага тэтраконха, то такая кампазіцыя магла стаць асновай шэрагу структурна падобных ці блізкіх саборных храмаў і палацавых цэркваў пачынаючы з царквы Сан-Ларэнца-Маджорэ ў Мілане (376–377)Kleinbauer. 1973. P. 108–112. Незалежна ад формы яе лічаць першым узорам хрысціянскіх храмаў з «падвойнай абалонкай»Краутхаймер. 2000. С. 93, якія шырока вядомыя ў архітэктуры юстыніянаўскай эпохі і паўплывалі на ўнутраную прастору візантыйскіх цэркваў з развітымі хораміА. Ю. Казарян. Архитектура Византии. Православная энциклопедия. Т. VIII. М., 2004. С. 277–303..
Катэгорыя:Антыёхія Катэгорыя:Раннехрысціянскія храмы Катэгорыя:актагоны