Чатыро́хева́нгелле Іва́на Алякса́ндра () — ілюмінаванае рукапіснае Евангелле, напісанае і ілюстраванае ў 1355—1356 гг. для цара Другога Балгарскага царства Івана Аляксандра. Рукапіс лічыцца адным з найбольш каштоўных літаратурных твораў сярэдневяковай балгарскай культуры.

Манускрыпт, які цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы, уключае тэкст чатырох Евангелляў і некаторыя іншыя тэксты. Рукапіс змяшчае 366 (або 352 у залежнасці ад групавання) мініяцюр і складаецца з 286 пергаментных фаліянтаў памерам 33 x 24,3 см, пазней пранумараваных алоўкам. Аркуш № 74 быў выразаны і выкрадзены ў пазнейшыя часы; найімаверней на ім была мініяцюра з выяваю Суднага дня.

Мова тэксту ў розных крыніцах апісваецца як балгарскаяDimitrova, 23, сярэднебалгарская, славянская, ці царкоўнаславянскаяMilner-Gulland, 304.

Гісторыя

Рукапіс быў напісаны манахам Сімяонам у 1355—1356 гадах па загаду цара Івана Аляксандра; імаверна, кніга прызначалася для выкарыстання ў асабістай царскай капліцы. Манах упамінае сваё імя ў калафоне на 275 старонцы. Няясна, ці ілюстраваў Сімяон Чатырохевангелле ўласнаручна, ці толькі займаўся перапісваннем. Над мініяцюрамі працавалі па меншай меры тры розныя мастакі, але, як звычайна, іх імёны нідзе не паведамляюцца. Почырк у рукапісе падобны на почырк у хроніцы Канстанціна Манасіі (1344—1345), якая адносіцца да твораў Тырнаўскай літаратурнай школы таго ж часу. Першапачаткова манускрыпт быў аздоблены золатам, каштоўнымі камянямі і жэмчугам, аднак пазней гэтыя пласціны зніклі і былі замененыя цяперашнімі.

Пасля захопу Вялікага Тырнава асманамі ў 1393 рукапіс быў перапраўлены ў Малдавію, магчыма балгарскім уцекачом. Праз некалькі гадоў яго выкупіў князь Аляксандр I Добры, што засведчана чырвоным запісам на аркушы № 5.

Далейшы лёс манускрыпта да моманту, калі ў XVII стагоддзі ён трапіў у на гары Афон, невядомы. У 1837 годзе настаяцель манастыра перадаў Чатырохевангелле англійскаму вандроўніку і калекцыянеру Роберту Курзану (). Па словах самога Роберта Курзана, гэта быў падарунак, аднак Мілнер-Галанд апісвае рукапіс як «бесаромна прысвоены»Milner-Gulland, 302. Магчыма, гэта ўратавала рукапіс ад пажару, які цалкам знішчыў манастыр і ўсе яго зборы у канцы XIX стагоддзя.

Пасля Курзанавай смерці ў 1873 годзе яго дачка Дарыя ў 1917 перадала ўсю калекцыю ў Брытанскі музей. З 1973, пасля стварэння Брытанскай бібліятэкі, манускрыпт захоўваецца там.

Мініяцюры

Гл. таксама , 1337 , каля 1360 Елісаветградскае Евангелле — копія Чатырохевангелля Івана-Аляксандра, створаная ў канцы XVI — пачатку XVII ст. ў майстэрні малдаўскага мітрапаліта Анастасія (Крымкі)

Зноскі

Літаратура

Dimitrova, Ekaterina, The Gospels of Tsar Ivan Alexander, 1994, British Library, ISBN 0712303499 Milner-Gulland, R.R. «Review of The Gospels of Tsar Ivan Alexander by Ekaterina Dimitrova», The Slavonic and East European Review, Vol. 74, No. 2 (Apr., 1996), pp. 302–304, Modern Humanities Research Association and University College London, School of Slavonic and East European Studies, JSTOR

Спасылкі

Катэгорыя:Гара Афон Катэгорыя:Літаратура Балгарыі Катэгорыя:Рукапісы Евангелляў