Заро́ўшчына — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на ўсход ад горада Паставы, за 1 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Варапаева, у басейне ракі Галбіца.
Плошча паверхні 0,06 км². Даўжыня 0,43 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.
Схілы катлавіны на ўсходзе стромкія, вышынёй 10—12 м, заняты сельгасугоддзямі; на захадзе спадзістыя, вышынёй 5—7 м, пад лесам. На поўначы і поўдні ад возера забалочаны выган.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна