Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Крычаве Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў.

Гісторыя Пабудавана ў 1946 годзе з дрэва.

Архітэктура Вырашана па канону чатырохчасткавага храма другой паловы XIX ст. Сфарміравана прытворам-званіцай, бабінцам, малітоўнай залай з бакавымі прыдзеламі, пяціграннай апсідай. У сілуэце пануюць двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і цыбулепадобны купал у сяродкрыжжы двухсхільных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:1946 год у Беларусі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Крычаўскага раёна Катэгорыя:Храмы Крычава Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі