Міхаіл Калугін (нар. , ) — украінскі футбаліст, абаронца кыргызскага клуба «Мурас Юнайтэд» з Джалал-Абада.

Клубная кар’ера Выхаванец харкаўскага футбола, на юнацкім узроўні выступаў за каманды «Металіст», «Геліяс» і «Усход». Пазней выступаў за «Ільічовец-2» і дубль «Металіста», у 2013—2014 гадах гуляў за «Сталь-2» у чэмпіянаце Луганскай вобласці. У 2014 годзе пераехаў у клуб другога славацкага дывізіёна «Бодва», адкуль вярнуўся праз год на радзіму, папоўніўшы склад чарнавіцкай «Букавіны». У снежні 2015 года пакінуў клуб.

У лютым 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы». У сезоне 2016 быў асноўным левым абаронцам «Крумкачоў».

У сезоне 2017 заставаўся іграком асновы сталічнага клуба. 2 красавіка ў матчы першага тура супраць «Віцебск» забіў свой адзіны гол за «Крумкачы», якім прынёс клубу перамогу з лікам 1:0. У чэрвені 2017 года накіраваўся на прагляд у данецкі «Алімпік», які, аднак, скончыўся беспаспяхова. Неўзабаве пасля вяртання з прагляду па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі». Пазней быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак не дамовіўся аб умовах кантракта і ў выніку вярнуўся ў «Крумкачы».

У жніўні 2017 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ». Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды. У першай палове сезона 2018 не гуляў з-за траўмы, і ў жніўні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб. Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» далучыўся да «Іслачы», падпісаўшы пагадненне да канца 2019 года. Стаў выступаць у стартавым складзе «Іслачы».

У лютым 2019 года перайшоў у армянскі «Арарат», пакінуў яго ў чэрвені таго ж года. У ліпені 2019 года стаў трэніравацца з магілёўскім «Дняпром» і ў жніўні падпісаў з ім кантракт. Аднак, за «Дняпро» згуляў толькі ў трох матчах, значную частку прапусціўшы з-за траўм.

У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», аднак у выніку пакінуў каманду і ў лютым стаў іграком адэскага «Чарнаморца». За клуб так і не згуляў з-за пандэміі COVID-19, з чэрвеня, калі аднавіўся чэмпіянат, апынуўся ў складзе львоўскага «Руха», дзе толькі заставаўся на лаўцы запасных. З верасня 2020 гуда гуляў у Першай лізе за «Гарняк-Спорт», пакінуў клуб у канцы года.

У 2021 годзе выступаў ва Украіне на аматарскім узроўні — спачатку за чаркаскі ЛНЗ, якому дапамог перамагчы ў аматарскім чэмпіянаце і аматарскім Кубку Украіны, а пасля за «Алімпію». У сакавіку 2022 года далучыўся да кыргызскага клуба «Абдыш-Ата», а ў студзені 2024 года перайшоў у «Мурас Юнайтэд».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Ільічовец-2 Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Бодва Молдава над Бодваў Катэгорыя:Ігракі ФК Букавіна Чарнаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Арарат Ерэван Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк-Спорт Катэгорыя:Ігракі ФК ЛНЗ-Лэбэдын Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Савынці Катэгорыя:Ігракі ФК Абдыш-Ата Катэгорыя:Ігракі ФК Мурас Юнайтэд