Музей Жмуйдзінавічуса, больш вядомы як Музей чарцей () — адна са славутасцей Каўнаса, Літва. У музеі прадстаўлены каля 3 000, пераважна драўляных, фігур д’ябла з усяго свету.
Гісторыя Калекцыя была заснавана літоўскім мастаком Антанасам Жмуйдзінавічусам (1876—1966), а пазней была дапоўнена закошт шматлікіх падарункаў. Найбольш цікавым экспанатам з’яўляецца відарыс Гітлера і Сталіна ў выглядзе чарцей, якія танчаць Танец смерці на чалавечых касцях.
Музей быў адкрыты ў 1966 годзе ў хаце мастака, а ў 1982 перанесены ў асобны будынак, адмыслова пабудаваны для музея. У музеі можна знайсці сувеніры, а таксама працуе «па-чартоўску вясёлая кавярня».
Галерэя
Спасылкі
Музей чарцей на сайце «Музеі Літвы»
Катэгорыя:Музеі Каўнаса