Казімеж Айдукевіч (; 12 снежня г., Цярнопаль, цяпер Украіна — 12 красавіка г., Варшава, Польшча) — польскі логік і філосаф. Правадзейны член Польскай АН (з 1952).
Біяграфія Казімеж Айдукевіч нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў Цярнопалі, які тады ўваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі, у сям'і чыноўніка Браніслава Айдукевіча () і Магдалены Гартнер (). Скончыў пачатковую школу ў Кракаве і гімназію ў Львове. У 1908 годзе паступіў у Львоўскі ўніверсітэт, дзе вывучаў філасофію ў Казімежа Твардоўскага, логіку ў Яна Лукасевіча і матэматыку ў Вацлава Сярпінскага. У 1912 годзе абараніў дысертацыю «Аб апрыярызме прасторы ў Канта ў дачыненні да генезісу паняцця прасторы», напісаную пад кіраўніцтвам Твардоўскага, і атрымаў ступень доктара філасофіі; працягнуў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце, дзе слухаў лекцыі Э. Гусерля, , Л. Нэльсана і Д. Гільберта.
Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Айдукевіч быў прызваны ў аўстра-венгерскую армію і ваяваў на італьянскім фронце. У 1918 годзе, пасля ўтварэння незалежнай Польскай дзяржавы, уступіў у польскую армію. У 1920 годзе ажаніўся з Марыяй, дачкой Казімежа Твардоўскага, пазней у іх нарадзіліся сын і дачка. Дэмабілізаваўся ў канцы 1920 года ў чыне капітана артылерыі.
У 1922—1925 гадах — дацэнт Львоўскага ўніверсітэта. У 1925—1939 гадах быў прафесарам Варшаўскага і Львоўскага ўніверсітэтаў — С. 18.. У 1938 годзе ўзначаліў Пазнаньскае філасофскае таварыства.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны Айдукевіч заняў кафедру метадалогіі і тэорыі навукі (пазней пераназваную ў кафедру логікі) у Пазнаньскім універсітэце, у 1948—1952 гадах працаваў рэктарам гэтага ўніверсітэта. З 1953 года — галоўны рэдактар часопіса «Studia logica» («Лагічныя даследаванні»)Айдукевіч Казімеж. . У 1955 годзе пераехаў у Варшаву, дзе працаваў прафесарам логікі Варшаўскага ўніверсітэта і адначасова ўзначальваў сектар логікі ў Польскай акадэміі навук.
Памёр уначы 12 красавіка 1963 года ад сардэчнага прыступу.
Навуковая дзейнасць Прадстаўнік львоўска-варшаўскай школы, якая ставіла задачу лагічнага абгрунтавання і ўмацавання рацыяналізму ў процівагу ірацыяналізму. Паводле філасофскіх поглядаў быў блізкі да ідэй лагічнага пазітывізму. Распрацаваў логіка-семантычную канцэпцыю значэння як спосабу ўжывання тэрміна ў пэўнай канцэптуальнай сістэме тэорыі лагічнага вываду, , азначэння, лагічнай семантыкі і сінтаксісу.
Літаратура Айдукевіч Казімеж. Спасылкі
Катэгорыя:Філосафы Польшчы Катэгорыя:Постаці польскай логікі Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Львоўска-варшаўская школа Катэгорыя:Выпускнікі філасофскага факультэта Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча Катэгорыя:Правадзейныя члены Польскай Акадэміі навук