Міхаіл Яўхімавіч Крошнер (, Кіеў — ) — беларускі . Заслужаны артыст БССР (1940).

Біяграфія У 1918—1931 гадах у канцэртных арганізацыях і тэатрах Кіева і Масквы. Скончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю па класе кампазіцыі у В. А. Залатарова. У 1933—1938 гадах працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.

Творчасць Аўтар сімфанічных танцаў, рамансаў на вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лужаніна, А. С. Пушкіна, хароў, апрацовак беларускіх і яўрэйскіх народных песень. Аўтар першага нацыянальнага беларускага балета «Салавей» (па аповесці З. Бядулі). У 1939 годзе балет «Салавей» пастаўлены ў Адэскім тэатры оперы і балета. Напісаў таксама музыку да спектакля «Цвей кунімлех» («Два недарэкі») А. Гольдфадэна ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (1940).

Большая частка творчай спадчыны і сам кампазітар загінулі падчас нямецкай акупацыі Беларусі.

Літаратура Міхаіл Яўхімавіч Крошнер // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.

Катэгорыя:Балетныя кампазітары Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР