У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі:
Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь; гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з'яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай; гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.
Карта размяшчэння гарадоў Мінскай вобласці Гарады з насельніцтвам:
— 1 000 000 і больш— ад 20 000 да 49 999— ад 100 000 да 199 999— ад 10 000 да 19 999— ад 50 000 да 99 999— 9 999 і менш
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
Колькасць гарадоў і іх жыхароў На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Мінскай вобласці Беларусі налічвалася 25 гарадоў (разам з Мінскам, які адміністрацыйна ў вобласць не ўваходзіць), сярод якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання (Мінск), 1 — абласнога і 23 — раённага, у тым ліку:
НасельніцтваПаселішчаўПаселішчаўу працэнтахЖыхароўЖыхароўу працэнтах1 000 000 і больш4,00 %71,73 %ад 100 000 да 199 9998,00 %9,75 %ад 50 000 да 99 99912,00 %8,49 %ад 20 000 да 49 99912,00 %2,87 %ад 10 000 да 19 99948,00 %5,78 %9 999 і менш16,00 %1,38 %Сума100,00 %100,00 %
На 1 студзеня 2017 іх колькасць была тая ж самая.
Спіс гарадоў Мінскай вобласці Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі.
+Гарады Мінскай вобласці№ГербНазва кірыліцайНазва лацініцайРаёнКолькасць жыхароў (перапіс, 2009)Колькасць жыхароў (ацэнка, 2017)Змена (2017 да 2009)1МінскMinskгорад Мінск (рэспубліканскага падпарадкавання)+7,51 %2БарысаўBarysaŭБарысаўскі−2,78 %3СалігорскSalihorskСалігорскі+4,44 %4МаладзечнаMaladziečnaМаладзечанскі+1,01 %5ЖодзінаŽodzinaгорад Жодзіна+4,18 %6СлуцкSluckСлуцкі+1,14 %7ДзяржынскDziaržynskДзяржынскі+9,05 %8ВілейкаViliejkaВілейскі−0,32 %9Мар’іна ГоркаMarjina HorkaПухавіцкі−0,67 %10СтоўбцыStoŭbcyСтаўбцоўскі+9,70 %11СмалявічыSmaliavičyСмалявіцкі+10,28 %12ФаніпальFanipaĺДзяржынскі+25,19 %13НясвіжNiasvižНясвіжскі+10,86 %14ЗаслаўеZaslaŭjeМінскі+8,57 %15ЛагойскLahojskЛагойскі+20,96 %16БеразіноBierazinoБярэзінскі−2,68 %17КлецкKlieckКлецкі+5,45 %18ЛюбаньLiubańЛюбанскі−2,51 %19Старыя ДарогіStaryja DarohiСтарадарожскі−5,15 %20ВаложынValožynВаложынскі−2,67 %21УздаUzdaУздзенскі+4,19 %22ЧэрвеньČervieńЧэрвеньскі−4,87 %23КапыльKapyĺКапыльскі−4,15 %24КрупкіKrupkiКрупскі+0,06 %25МядзелMiadzielМядзельскі−1,64 %
Галерэя
Гл. таксама Гарады Беларусі
Зноскі