Міністэрства культуры і спорту Рэспублікі Казахстан () з’яўляецца цэнтральным выканаўчым органам Рэспублікі Казахстан, які ажыццяўляе кіраўніцтва ў сферах культуры, унутрыпалітычнай стабільнасці, міжэтнічнай згоды, развіцця моў, дзяржаўных знакаў, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ў межах, агаданых заканадаўствам, — міжгаліновую каардынацыю і дзяржаўнае рэгуляванне.

Перадгісторыя У Рэспубліцы Казахстан, культура і спорт ужо не першым разам яднаюцца ў адзінай дзяржаўнай структуры як міністэрства.

Гісторыя Міністэрства ўтворана паводле ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан ад 06.08.2014 года № 875 з перадачай яму функцый і паўнамоцтваў: Міністэрствы культуры Рэспублікі Казахстан; у вобласці архіўнай справы і дакументацыі — ад Агенцтва Рэспублікі Казахстан па сувязі і інфармацыі; Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах рэлігій; Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах спорту і фізічнай культуры.

6 жніўня 2014 года Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан прызначыў Арыстанбека Мухамедзіулы Міністрам культуры і спорту Рэспублікі Казахстан, вызваліўшы ад пасады Міністра культуры Рэспублікі КазахстанО назначении Мухамедиулы А. Министром культуры и спорта Республики Казахстан .

Структура Унутраведамасныя арганізацыі міністэрства: Камітэт па справах спорту і фізічнай культуры; Камітэт па справах рэлігій; Камітэт па развіцці моў і грамадска-палітычнай працы.

Задачы Міністэрства Місія Міністэрства — гэта дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах культуры, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу, а таксама ўмацаванне адзінства нацыі, падтрымка эфектыўнай сістэмы партнёрства дзяржавы і грамадзянскай сектара. Асноўныя задачы: Удзел у распрацоўцы і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця моў, архіўнай справы і дакументацыі, рэлігійнай дзейнасці і ўзаемадзеяння з рэлігійнымі аб’яднаннямі, фізічнай культуры і спорту, ігральнага бізнесу; Ажыццяўленне міжгаліновай каардынацыі ў галінах культуры, аховы і выкарыстання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, моўнай палітыкі, архіўнай справы і дакументацыі, дзяржаўнага сацыяльнага заказу, фізічнай культуры і спорту; Іншыя задачы, ускладзеныя на Міністэрства

Культуры і спорту Казахстан Казахстан Катэгорыя:Культура Казахстана Катэгорыя:Спорт у Казахстане