Ян Чакано́ўскі (; , в. каля г. Груец, Польшча, Горад Шчэцін — ) — польскі антраполаг, этнограф, статыстык, дэмограф; заснавальнік т.зв. Львоўскай антрапалагічнай школы. Член Польскай АН (1957), доктар навук (1906).

Біяграфія Ян Чаканоўскі атрымаў адукацыю ў Варшаве, Лібаве, а таксама ў Швейцарыі, у Цюрыхскім універсітэце. У 1906 годзе атрымаў ступень доктара навук. У 1906—1910 гадах працаваў у Музеі этнаграфіі ў Берліне. У 1907—1909 гадах прыняў удзельнічаў у нямецкай цэнтральнаафрыканскай экспедыцыі. У 1911—1913 гадах служыў захавальнікам Музея антрапалогіі і этнаграфіі пры Пецярбургскай АН.

У 1913—1941 гадах працаваў прафесарам антрапалогіі ў Львоўскім універсітэце, 1934—1936 гадах  яго рэктар. У 1945—1949 гадах прфесар у Каталіцкім універсітэце ў Любліне, у 1946—1960 гадах Пазнаньскага ўніверсітэта.

Памёр года ў Шчэціне. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі ў Варшаве.

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па антрапалагічным складзе Еўропы і Цэнтральнай Афрыкі, антрапалогіі Польшчы і Усходняй Прыбалтыкі, расавым аналізе, праблеме паходжання славян (лакалізаваў месца іх першапачатковага рассялення на тэрыторыі сучаснай Польшчы).

Літаратура

Спасылкі

.

Катэгорыя:Постаці польскай антрапалогіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Этнографы Польшчы Катэгорыя:Рэктары Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Львоўская антрапалагічная школа Катэгорыя:Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча