Міжнародны фанетычны алфавіт — МФА (, ) — сістэма фанетычнай транскрыпцыі, адзінай для ўсіх моў свету, створаная на аснове лацінскага алфавіту і кантраляваная Міжнароднай фанетычнай асацыяцыяй. Кожнаму гуку маўлення, незалежна ад мовы, адпавядае знак або камбінацыя знакаў МФА.

Сістэма ў пачатковай форме існуе з 1886, ва ўніфікаванай — з 1888. Вялікія дапаўненні і змяненні МФА былі зробленыя ў 1900, 1932, 1989, а дробныя — у 1993 і 2005. У 1990 былі прынятыя Пашырэнні МФА для апісання дэфектнага маўлення.

Літаратура Афіцыйныя матэрыялы Міжн. фанетычнай асацыяцыі. — Афіцыйная пляцоўка ў Сеціве .

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнасць Катэгорыя:Фанетыка