Свята-Успенская царква — стараверскі храм у в. Кукляны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гісторыя
Пабудавана на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках у першай палове XIX стагоддзя як стараабрадная.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, які над трохвугольным франтонам завершаны двух'яруснай чатырохграннай званічкай з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі.
Інтэр'ер Мастацкую каштоўнасць уяўляе абраз «Нараджэнне Хрыстова і ўцёкі ў Егіпет» (1834 г., дошка, тэмпера), абраз «Праабражэнне» (1-я пал. XIX ст., дошка, тэмпера).
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Кукляны Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі