Андрэй Федарэнка (нар. , ) — украінскі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у казахстанскім клубе «Аксу».

Клубная кар’ера Выхаванец чарнігаўскага футбола, у ДЮФЛ гуляў за каманду «Юнацтва» (Чарнігаў). У 2001 годзе вучыўся ў Маскве ў юнацкай футбольнай школе «Акадэміка». Выступы ў дарослым футболе таксама пачаў у Расіі — у яраслаўскім «Шынніку», дзе гуляў толькі за дублюючы склад. У 2005 годзе вярнуўся ў Украіну, выступаў спачатку за першалігавую днепрадзяржынскую «Сталь», а пасля за другалігавы «Нафком», які стаў першай камандай, у якой Федарэнка быў асноўным брамнікам.

На працягу 2006—2008 гадоў выступаў за мяжой — спачатку ў Казахстане, дзе абараняе колеры клуба «Атырау», а затым у Румыніі, дзе гуляў за «Чахлэўл» і дублюючы склад бухарэсцкага «Дынама». З восені 2008 года ізноў выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны, на гэты раз у складзе «Дзясны» з роднага Чарнігава. На працягу аднаго сезона, праведзенага ў камандзе, становіцца не толькі асноўным брамнікам, але і віцэ-капітанам.

Сезон 2009/10 пачынаў ужо ў клубе ўкраінскай Прэм’ер-лігі — крыварожскім «Крыўбасе», у матчах Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 жніўня 2009 года ў гульні супраць кіеўскага «Дынама» (паражэнне 1:3). Прапусціўшы ў першых двух гульнях за крыварожскую каманду 6 мячоў, перастаў трапляць у стартавы склад. Улетку 2012 года вярнуўся ў «Дзясну», дзе гуляў на працягу трох наступных гадоў. У другой палове 2015 года выступаў за клуб «Эльгарна» з пятага дывізіёна Швецыі.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы»Футбол. На просмотре в "Крумкачах" украинский вратарь Андрей Федоренко , які ў сезоне 2016 дэбютаваў у мясцовай Вышэйшай лізе. У выніку падпісаў кантракт з клубам і правёў сезон у якасці асноўнага брамніка каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Крумкачы»У шести футболистов "Крумкачей" закончились соглашения с клубом .

У кастрычніку 2017 года стаў іграком адэскага «Чарнаморца»Экс-голкипер "Крумкачей" подписал контракт с "Черноморцем" , дзе быў другім брамнікам. У сакавіку 2018 года зноў адправіўся ў Швецыю, папоўніўшы склад «Умеа». У пачатку 2019 года далучыўся да латвійскай «Валміеры».

У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну і стаў асноўным брамнікам хмяльніцкага «Падолля». У лютым 2020 года завяршыў прафесійную кар’еру і пазней стаў трэнерам брамнікаў у моладзевым складзе каваліўскага «Коласа».

Трэнерская кар’ера У 2022 годзе стаў трэнерам брамнікаў казахстанскага «Аксу».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Шыннік Яраслаўль Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафком Бравары Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау Катэгорыя:Ігракі ФК Чахлэўл Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Бухарэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна-2 Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Эльгарна Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Умеа Катэгорыя:Ігракі ФК Валміера Катэгорыя:Ігракі ФК Падолле Хмяльніцкі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Украіны