Рулё́ва (, ) — былы пасёлак у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіў у склад Слабада-Кучынскага сельсавета.
Гісторыя Перад Другой сусветнай вайной насельніцтва складала 26 жыхароў, было 11 двароў. У лютым 1943 года падчас карнай аперацыі «Erntefest» нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 22 жыхары. Да 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Пясочанскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).. Існавала да 1976 года. Скасавана 17 чэрвеня 1983 годаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755)..
Памяць пра загінулых жыхароў Рулёва ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». Успаміны жыхаркі вёскі Л. І. Кубрак выкарыстаны складальнікамі кнігі «Я з вогненнай вёскі…».
Вядомыя асобы Аляксандр Рыгоравіч Афяроўскі (нар. 1937) — беларускі пісьменнік
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі