Чэмпіяна́т све́ту 2017 (, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 красавіка па 1 мая 2017 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 83-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 41-м сусветным першынствам, якое праходзіла у тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у сёмы раз і ў трэці раз запар стала спонсарам чэмпіянат свету.

Турнір

Чэмпіянат свету 2017 года стаў 83-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.

Чэмпіянат свету 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся 19-м і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.

Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.

Прызавыя грошы

Кампанія Betfred у сёмы раз і ў трэці раз запар спансіравала чэмпіянат свету па снукеры. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £249,900 і склаў £1,750,000 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2003 года). Таксама на £45,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2016 атрымаў пераможца турніру — £375,000, якія сталі новым рэкордным першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£375000Фіналіст£160000Паўфіналісты£75000Чвэрцьфіналісты£375001/8 фіналу£250001/16 фіналу£16000Снукерысты з топ-16 сеяных, якія пачалі турнір з 1/16 фіналу без кваліфікацыі, не атрымлівалі рэйтынгавых ачкоў у выпадку паразы ў першым жа матчы.1/24 фіналу£120001/40 фіналу£8000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£1000Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£10000Агульны прызавы фонд £1750000 Максімальны брэйк £5000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1000

Фармат турніру

На чэмпіянаце свету 2017 прынялі ўдзел 144 гульцы, з якіх 128 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары. 128 удзельнікаў — гульцы з нумарамі пасеву з 17 па 144 пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ў чацвёрты раз запар праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 гульцоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.

16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 гульцоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на самай вядомай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 5 — 8 красавіка 19 10 Другі кваліфікацыйны раўнд 9 — 10 красавіка 19 10 Трэці кваліфікацыйны раўнд 11 — 12 красавіка 19 10 1/16 фіналу 15 — 20 красавіка 19 10 1/8 фіналу 20 — 24 красавіка 25 13 1/4 фіналу 25 — 26 красавіка 25 13 1/2 фіналу 27 — 29 красавіка 33 17 Фінал 30 красавіка — 1 мая 35 18

Кваліфікацыя

Пасеў гульцоў на чэмпіянат свету 2017 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 красавіка 2017 года (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая 2017 года). Лідар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі атрымаў першы нумар пасеву, бо з'яўляўся і дзеючым чэмпіёнам свету.

Кваліфікацыйная сетка

Соценныя брэйкі

У 111 матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету гульцы аформілі 84 соценныя серыі, што на 48 сэнчуры менш, чым у 112 матчах у 2016 годзе.

Лідарам па колькасці соценных серый стаў Гэры Уілсан, які зрабіў 8 сэнчуры-брэйкаў, у тым ліку максімальны, і ўпершыню ў кар'еры прайшоў кваліфікацыю. За серыю ў 147 ачкоў, які Уілсан выканаў у першым матчы кваліфікацыі супраць Джоша Буало, 31-гадовы англічанін атрымаў £1000 фунтаў у якасці прыза за найвышэйшы брэйк кваліфікацыі і яшчэ £1000 у якасці пераходнага прыза за максімальную серыю. Гэты максімальны брэйк стаў 131-м у гісторыі снукера, 13-м у сезоне і 3-м у кваліфікацыях да чэмпіянату свету, а таксама 2-м у кар'еры Уілсана.

Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшаму брэйку на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя серыі кожнага гульца.

Гулец Усе брэйкі Гэры Уілсан 8 147, 130, 113, 109, 107, 102, 102, 101 Майкл Уайт 2 144, 104 Джо Пэры 2 140, 103 Сэм Крэйгі 1 140 Сяа Гадун 3 137, 128, 111 Дэвід Грэйс 3 137, 107, 103 Джэк Лісоўскі 1 137 Мартын Гоўлд 3 136, 129, 108 Хусэйн Вафаі Аюры 2 135, 104 Юй Дэлу 2 135, 102 Напон Саенхам 2 134, 122 Джэймі Джонс 2 133, 105 Пітэр Лайнс 1 133 Ліам Хайфілд 1 132 Стывен Магуайр 3 131, 129, 104 Крыс Уэйклін 2 131, 106 Чжоу Юэлун 1 131 Фергал О’Браен 2 130, 100 Бэн Вуластан 1 129 Марк Дэвіс 3 128, 115, 100 Энтані Хэмілтан 1 127 Цянь Пэнфэй 1 127 Сандэрсан Лэм 2 125, 109 Пол Дэвісан 1 123 Дамінік Дэйл 4 122, 121, 120, 106 Джымі Уайт 1 122 Акані Сангсермсавад 2 120, 105 Пітэр Эбдан 1 119 Робін Хал 1 118 Янь Бінтаа 2 117, 105 Аляксандр Урсенбахер 1 114 Марк Уільямс 1 112 Мэй Сівэнь 1 112 Чжан Аньда 2 111, 102 Кен Доэрці 1 108 Майкл Уайлд 1 108 Роберт Мілкінс 1 107 Джэймі Коўп 1 107 Лі Хан 1 107 Джымі Робертсан 1 106 Дэвід Гілберт 1 105 Том Форд 1 105 Робі Уільямс 1 105 Сцюарт Кэрынгтан 1 104 Энтані Мак-Гіл 1 103 Майкл Джорджыу 1 103 Найджэл Бонд 1 102 Майкл Холт 2 101, 101 Сідні Уілсан 1 101 Крыцанут Лерцатаяторн 1 101 Лука Брэсэль 1 100 Увогуле 84 Найвышэйшы брэйк: 147 (Гэры Уілсан)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2017 прымалі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.

41-гадовы Роні О’Саліван прымаў удзел у 25-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года. 46-гадовы Пітэр Эбдан гуляў на 24-м чэмпіянаце свету, прапусціўшы розыгрышы 2014 і 2015 года пасля свайго дэбютнага турніру ў 1992 годзе. У 23-і раз запар у Крусібле гуляў 41-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе.

У 2017 годзе ў Крусібл патрапілі 5 дэбютантаў: Чжоу Юэлун (37), Дэвід Грэйс (51), Гэры Уілсан (59), Янь Бінтаа (63) і Напон Саенхам (72).

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 2001, 2004, 2008, 2012, 2013) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца са Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету. Апроч О'Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ сем удзельнікаў турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998, 2007, 2009, 2011), Марк Сэлбі (2 тытулы: 2014, 2016), Сцюарт Бінэм (2015), Ніл Робертсан (2010), Грэм Дот (2006), Шон Мёрфі (2005) і Пітэр Эбдан (2002).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2017 года стаў 46-гадовы Пітэр Эбдан. Роры Мак-Лаўду падчас турніру таксама было 46 гадоў, а Фергалу О'Браену — 45. Самым маладым гульцом, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва, стаў 17-гадовы Янь Бінтаа. Кітаец, якому на момант пачатку чэмпіянату было 17 гадоў і 2 месяцы, стаў другім самым маладым снукерыстам у гісторыі Крусібла і быў блізкі да рэкорднага дасягнення Лукі Брэсэля, які дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў 2012 годзе ва ўзросце 17 гадоў і 45 дзён. Чжоу Юэлуну падчас спаборніцтва было 19 гадоў, а Луку Брэсэлю — 22.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету.

Леташні пераможцаДэбютант турніру