Васіль Васільевіч Нікіфараў — Кюлюмнюр (, 18 мая 1866 — 15 верасня 1928) — грамадскі дзеяч, вучоны, пісьменнік, журналіст. Лідар якуцкай інтэлігенцыі пачатку XX стагоддзя, арганізатар палітычнай арганізацыі «Саюз якутаў», адзін з пачынальнікаў якуцкай літаратуры і тэатра.

Біяграфія Нарадзіўся ў Тэбіцкім наслегу Дзюпсюнскага ўлуса Якуцкай вобласці.

У 1918 годзе быў абраны старшынём Якуцкай губернскай земскай управы, такім чынам, ён з’яўляецца першым абраным кіраўніком Якуціі. Літаратурная і навуковая спадчына В. Нікіфарава шырокая. Многія яго працы дагэтуль не апублікаваны, частка з іх згублена.

Літаратура Ойунский П. Никифоров В. В. // Литературная энциклопедия: В 11 т. Т. 8. — М.: ОГИЗ РСФСР, 1934. — Стб. 76—77.

Спасылкі

Катэгорыя:Якуцкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Якуціі