Дзмітрый Уладзіміравіч Чарнякоў (нар. , Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Біяграфія Нарадзіўся 6 сакавіка 1974 года ў Гомелі.
Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, інжынер-прамцеплаэнергетык; Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, эканаміст. Мае патэнт на вынаходніцтва.
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам-рамонтнікам па рамонце абсталявання кацельні цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода. Служыў ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Працаваў інжынерам-тэхнолагам цэха паравадаканалізацыі Гомельскага хімічнага завода, начальнікам участка цеплавой электрастанцыі цэха паравадаканалізацыі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскі хімічны завод», начальнікам цэха паравадаканалізацыі, намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод», галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод».
Працуе дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі хімічны завод»Дирекция. ОАО «Гомельский Химзавод».
Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці (вылучаны ад г. Гомель).
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Узнагароды ганаровая грамата адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля, ганаровая граматай Парламенцкай Асамблеі АДКБ.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання